Паважаныя ветэраны!
Паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей.
Гэтая дата – выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі вам – нашым бацькам, ветэранам вайны і працы, пенсіянерам – за шматгадовую добрасумленную працу, за ваш вопыт, дабрыню і мудрасць!
Многія з вас працягваюць працаваць, займаюцца грамадскай дзейнасцю, удзельнічаюць у выхаванні падрастаючага пакалення.
Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, вернасць ідэалам, невычэрпная энергія і стойкасць – прыклад для моладзі. Мы высока цэнім вашу адкрытасць і гатоўнасць шчодра дзяліцца багатым жыццёвым вопытам.
У гэты дзень прыміце самыя шчырыя віншаванні і пажаданні душэўнага цяпла, моцнага здароўя, любові блізкіх людзей. Шчасця вам і дабрабыту!
З павагай, Жанна Стаціўка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%