Жабінка вітала будаўнікоў

Жабінка вітала будаўнікоў

 

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.
На базе Жабінкаўскага раёна адбыўся абласны семінар-нарада з кіраўнікамі арганізацый будаўнічага комплексу Брэсцкай вобласці. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі філіялаў банкаў па Брэсцкай вобласці, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый, а таксама кіраўнікі праектных і будаўнічых арганізацый Брэстчыны – усяго каля 60 чалавек. З поспехамі і эканамічнымі дасягненнямі раёна пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы, адкрываючы першую частку нарады, старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі.
Праграма семінара падзялялася на дзве часткі. Спачатку госці раёна агледзелі аб’екты, што будуюцца, і вытворчыя базы Жабінкаўшчыны. Так, удзельнікі сустрэчы пабывалі на тэрыторыі УП “Жабінкаўская ПМК-10”, асфальтабітумнага завода ДБУ
№ 15 ААТ “ДБТ № 4” г. Брэста, КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, ПМК-19 УП “Брэстводбуд”, ДРБУ № 103 КУП “Брэстаблбуд”. Госці раёна з цікавасцю аглядалі вытворчыя базы названых аб’ектаў, адзначылі выключны парадак на тэрыторыях, належную працоўную дысцыпліну. Таксама ў прадстаўнікоў вобласці выклікалі інтарэс аб’екты, што ўзводзяцца на ўскрайку Жабінкаўшчыны – “Завод па вытворчасці камбікармоў” ЗАТ “Консул” і басейн у санаторыі “Надзея”. Дарэчы, будаўніцтва апошняга знаходзіцца ў стадыі завяршэння, і ўжо ў кастрычніку басейн прыме першых наведвальнікаў.
Другая частка семінара – пленарная нарада – адбылася ў актавай зале санаторыя “Надзея”. Пад час яе былі заслуханы даклады аб выніках работы будаўнічага комплексу Брэстчыны за 9 месяцаў бягучага года і пастаўленых задачах на чацвёрты квартал, а таксама аб асноўных праблемных пытаннях праектавання і дзейнасці праектных арганізацый. Намеснікі старшыняў гарвыканкамаў дакладвалі аб рабоце, якая праводзіцца з арганізацыямі будаўнічага комплексу па забяспечанасці іх загрузкі, выкананні аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ. Вынікі семінара падвёў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сакоўскі.

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Светлана, недалеко от дома, где вы живете есть улица Заводская. Она параллельна улице 22 съезда КПСС. Пройдите, пожалуйста, по ней, сделайте несколько снимков дороги на этой улице и разместите на страницах своей газеты. Состояние ее такое, что лучше увидеть собственными глазами. Машины, едущие из/в гаражей, расположенных в конце улицы, разбивают ее до состояния, когда и ходить по ней невозможно. Особенно в условиях ежедневных дождей. А в темное время суток ходить по этой улице еще и для жизни опасно, т.к. она очень плохо освещается.

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*