25 верасня ў Жабінкаўскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя ”Моладзь за бяспеку!“. Яна прымеркавана да дня нараджэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
Першы этап акцыі заканчваецца сёння, 30 верасня. За першы тыдзень актывісты БМГАВП і работнікі МНС аказалі дапамогу шматдзетным сем’ям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пенсіянерам і інвалідам.
Другі этап пройдзе з 2 па 6 кастрычніка ў сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах, агульнаадукацыйных і іншых установах. Сваіх аднагодкаў хлопцы і дзяўчаты бліжэй пазнаёмяць з арганізацыяй, раскажуць пра дзейнасць юных выратавальнікаў і пакажуць пазнавальна-забаўляльную праграму, а работнікі МНС правядуць навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.
Мерапрыемствы трэцяга этапу выратавальнікі і іх юныя памочнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей: цэнтрах дзіцячай творчасці, Палацах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, Дамах культуры, на адкрытых пляцоўках, парках. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у розных конкурсах і віктарынах, падрыхтаваных арганізатарамі акцыі, якая ў чарговы раз нагадае пра тое, што культуру бяспекі варта выхоўваць з дзяцінства.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%