“Для прафсаюзаў не бывае другарадных пытанняў”

Анатоль РОСТАЎ.

Такую думку выказаў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін у час выязнога прыёму грамадзян, што ладзіўся 11 верасня ў памяшканні дзіцячай школы мастацтваў. Разам з Аляксандрам Андрэевічам унікалі ў праблемы, што хвалююць жабінкаўцаў, якія прыйшлі па кваліфікаваную дапамогу, галоўныя прававы і тэхнічны інспектары працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ірына Міхновіч і Павел Фядотаў.

Такія сустрэчы, што перыядычна праводзяцца вось ужо трэці год, бяспрэчна, прыносяць плён. Вось і сёння кожны, хто задаў свае пытанні ці ўзняў нейкую праблему, атрымаў на падставе заканадаўства краіны вычарпальныя тлумачэнні.
Так, падобныя сустрэчы дазваляюць абласным прафсаюзным спецыялістам падрабязней пазнаёміцца з умовамі жыцця і працы людзей і адносінамі, што складваюцца ў калектывах Жабінкаўшчыны. Насамрэч, у сённяшніх прафсаюзах працаўнікі бачаць сваіх памочнікаў і дарадцаў, таму і звяртаюцца з разнастайнымі праблемамі.
Што ж хвалявала жабінкаўцаў на гэты раз? Пытанні тычыліся трох самых набалелых жыццёвых тэм: працы, яе аплаты, жылля.
Пытанні, што задаваліся гасцям, вызначаліся разнастайнасцю. Так, аднаго з наведвальнікаў пенсійнага ўзросту цікавіла, якім чынам з ім могуць быць прадоўжаны працоўныя адносіны. Мае жаданне працаваць і надалей, яшчэ сілы ў сабе адчувае, каб выконваць абавязкі. Аднак паўстае праблема: праца патрэбна і маладой беспрацоўнай. Заяўніку патлумачана, што права працягваць (або прыпыніць) з ім працоўныя адносіны мае толькі наймальнік.
У работніка аднаго з прадпрыемстваў жаданне супрацьлеглае: летам яму споўнілася 60, аднак пенсійны ўзрост, які цяпер складае 60 з паловай гадоў, наступіць толькі напрыканцы года. З-за частых хвароб, што не дазваляюць яму ў поўнай меры выконваць свае абавязкі, грамадзянін хацеў бы пайсці на заслужаны адпачынак, аднак, ці можна і на якіх умовах зараз аформіць пенсію? І на гэты запыт быў атрыманы адказ ад спецыялістаў, якія глыбока ўніклі ў сітуацыю, што склалася ў гэтым канкрэтным выпадку.
Работнікаў дзіцячай школы мастацтваў хвалявала пытанне, ці маюць яны права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі да адпачынку. Паступілі таксама пытанні пра парадак прадстаўлення адгулаў за працу звышнормы рабочага часу і ягонага ўліку; пра закючэнне працоўных дагавораў; наконт падзелу кааператыўнай кватэры, пабудаванай у крэдыт, пры разводзе паміж мужам і жонкаю, калі ёсць непаўнагадовыя дзеці, якія застаюцца з маці. На гэта дадзена парада звярнуцца да юрыста, што непасрэдна займаецца жыллёвымі пытаннямі.
Так супала, што выязны прыём спецыялістаў Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў праходзіў у дзень, калі на Жабінкаўшчыне адзначаліся 75-я ўгодкі драмлёўскай трагедыі. Пасля завяршэння сустрэчы яны наведалі жалобнае мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе “Драмлёва”, схілілі галовы перад памяццю нявінных ахвяр вайны на месцы спаленай вёскі. Кіраўнік абласных прафсаюзаў быў сярод тых, хто выступіў з прамовай у час жалобнага мітынгу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.