Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях нарыхтоўкі кармоў і правядзення восеньскай сяўбы ў сельгасарганізацыях Жабінкаўшчыны. У выніку ўстаноўлена, што ў раёне па-ранейшаму актуальным застаецца пытанне правядзення своечасовага перазалужэння лугапашавых угоддзяў. Так, на 20 верасня ў ААТ “Арэпічы” перазалужэнне праведзена ўсяго толькі на 15 гектарах, што складае 16,7 % ад плана, у ААТ “Рагазнянскі” – на плошчы 21 гектар (14 %).
Не ўсе сельгасарганізацыі раёна прынялі меры па забеспячэнні захаванасці нарыхтаваных кармоў. Так, у ААТ “Азяты Агра” на 19 верасня сянаж, закладзены на захоўванне на тэрыторыі фермы № 1 аграгарадка Азяты, разгерметызаваны, што негатыўна адбіваецца на якасці кармоў (1355 тон). У ААТ “Хмелева” на гэтую ж дату не забяспечана захаванасць сенажу, нарыхтаванага ў палімерных матэрыялах: плёнка ў некаторых месцах парваная.
Таксама ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў галіновых рэгламентаў пры нарыхтоўцы травяных кармоў. У чатырох з шасці падвергнутых маніторынгу гаспадарках (ААТ “Арэпічы”, ААТ “Шпіталі”, ААТ “Жабінкаўскі” і ААТ “Мацеевічы”) вялася закладка сіласу без ужывання кансерванту.
Акрамя таго, у ААТ “Мацеевічы” на 20 верасня не была забяспечана бесперабойная трамбоўка сіласу, што закладваўся на захоўванне на тэрыторыі фермы ў аграгарадку Крыўляны.
У ААТ “Азяты Агра” застаецца актуальнай праблема будаўніцтва траншэй для закладкі кармоў. На момант правядзення маніторынгу ў гаспадарцы закладзена на захоўванне ў “курганы” 2295 тон сенажу, што складае 39 % ад усяго нарыхтаванага сенажу ў гаспадарцы. У гэтай жа гаспадарцы выяўлена скажэнне статыстычнай справаздачнасці па нарыхтоўцы кармоў (у справаздачы аб ходзе сельскагаспадарчых работ на 1 верасня ўказана колькасць сіласу без прымянення скідак на ўгар (20 %), тым самым дапушчана скажэнне статыстычнай справаздачнасці ў бок завышэння на 258,4 тоны. У ААТ “Шпіталі” у статсправаздачнасці на гэтую ж дату ўказана колькасць нарыхтаванага зернесенажу, якая не пацвярджаецца першаснымі ўліковымі дакументамі – скажэнне ў бок завышэння на 830 тон.
У раёне маюць месца выпадкі правядзення азімай сяўбы з адхіленнем ад разліковых доз унясення мінеральных угнаенняў або наогул без іх унясення, чым не забяспечваецца выкананне даручэння Прэзідэнта краіны пра няўхільнае захаванне вытворчай дысцыпліны і тэхналагічных рэгламентаў па апрацоўцы сельскагаспадарчых культур і выкарыстанні мінеральных угнаенняў. Напрыклад, у ААТ “Арэпічы” азімы ячмень на плошчы 100 гектараў пасеяны без унясення фосфарных угнаенняў. Аналагічныя парушэнні выяўлены ў ААТ “Мацеевічы” і “Азяты Агра”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%