АЛЯКСАНДР КАРЛЮКЕВІЧ НАЗНАЧАНЫ МІНІСТРАМ ІНФАРМАЦЫІ БЕЛАРУСІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксандра Карлюкевіча, які да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі, кіраўніком гэтага ведамства.

«Права на памылку ў вас няма. Горш працаваць у Міністэрстве інфармацыі мы не павінны. Калі там ёсць нейкія недахопы, гэта і ваша віна: вы не радавым чалавекам там былі, а працавалі намеснікам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што вопыт і веды папярэдняга кіраўніка ведамства Ліліі Ананіч будуць запатрабаваны ў іншай сферы. «Мы не можам ёй прад’явіць нейкія надзвычайныя прэтэнзіі і адхіліць ад пасады. Мы павінны дакладна разумець, што яна будзе працаваць на іншым участку. Вы мне потым даложыце, куды прапануеце яе працаўладкаваць», — даручыў Аляксандр Лукашэнка кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай.

Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч у 1985 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча; у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

З 1985 года працаваў на розных пасадах у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў такіх выданнях, як газета «За Родину» ў Ашхабадзе, газеты «Ленинец», «Во славу Родины», «Культура», «Звязда», «Чырвоная змена», «Народная газета», «Советская Белоруссия» ў Мінску.

2006-2011 гады — дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва».

2011-2012 гады — галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Звязда».

2012-2016 гады — дырэктар — галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

З 2016 года да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі.

БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.