Па стане на пачатак верасня агульная лічба крадзяжоў у Жабінкаўскім раёне зменшылася. На жаль, на ранейшым узроўні засталася колькасць крадзяжоў веласіпедаў і склала 15 % ад усіх злачынстваў дадзенага тыпу. Узбуджана 7 крымінальных спраў.
Па выніках расследавання адна справа накіравана ў суд Жабінкаўскага раёна і разгледжана 18 жніўня 2017 года. Адзін чалавек асуджаны.
Грамадзянін В. Чудзінаў, які і раней меў непрыемнасці з законам, сёлетняй майскай ноччу здзейсніў крадзеж веласіпеда, што знаходзіўся ў гаражы аднаго з жыхароў Жабінкі. У адпаведнасці з часткай першай артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд прызначыў выкрадальніку пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры трыццаці базавых велічынь – на суму 690 рублёў.
Як паказвае аналіз злачынстваў, часта прычынай крадзяжоў з’яўляецца няўважлівасць грамадзян, якія пакідаюць веласіпеды без нагляду каля пад’ездаў дамоў, магазінаў і г. д.
Паважаныя жабінкаўцы, уважліва сачыце за сваёй маёмасцю. Звяртаюся і да тых, хто задумаў здзейсніць крадзеж: кожны злачынец рана ці позна панясе адказнасць за свае супрацьпраўныя дзеянні.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна, старшы саветнік юстыцыі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%