Символам государства посвящается

Символам государства посвящается

Больш чым дзесяцігоддзе, як другая нядзеля мая, для беларускага народа стала сапраўдным святам. Паводле традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх адміністрацыйных цэнтрах, на галоўных плошчах збіраюцца людзі розных пакаленняў на ўрачыстасць, каб ушанаваць сімвалы — Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Гэтыя галоўныя сімвалы — сведчанне суверэнітэту нашай дзяржавы, адлюстраванне асноўных рысаў характару беларускага народа-працаўніка, а таксама багатай гісторыі Айчыны.
Выступаючы на ўрачыстасці, старшыня райвыканкама М.В.Токар падкрэсліў, што беларуская дзяржава мае дастойныя дзяржаўныя сімвалы, якія адпавядаюць традыцыям народа, міжнародным геральдычным характарыстыкам і нормам. У іх закладзены багаты сэнс і лепшыя якасці нацыянальнага характару: працавітасць, патрыятызм, жаданне жыць свабодна, але ў згодзе паміж народамі-суседзямі. Адзначалася таксама, што захаванне суверэнітэту і грамадзянскага міру ў краіне — важнейшыя задачы ўлады і грамадства ў цэлым.
Надыходзіць урачысты момант: права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь даецца людзям, чые імёны занесены ў Галерэю працоўнай Славы раёна: Дзмітрыю Мікалаевічу Волку, машыністу цеплавоза ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, і Святлане Мікалаеўне Рай, музычнаму кіраўніку ясляў-сада №2 г.Жабінка. Пад гукі гімна сцяг узнімаецца ўвышыню, а віноўнікамі ўрачыстасці становяцца юныя жабінкаўцы, якім у гэты майскі дзень будуць павязаны піянерскія гальштукі. Старшыня раённага Савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Н.С.Ізотава, звяртаючыся да хлопчыкаў і дзяўчынак, зазначыла: “Вы ўступаеце ў першы разрад піянераў — “даследчыкі”, дзе даведаецеся шмат цікавага і карыснага пра сваю арганізацыю, людзей і навакольны свет, а гальштук, сімвал піянера, сцвярджае надзею і нестамляльнасць у пошуку хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожны з іх ўрачыста абяцае любіць Радзіму, быць добрым, сумленным чалавекам, выконваць законы піянераў Беларусі.
Затым ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і члены райвыканкама павязваюць гальштукі і гучаць словы: “Піянер! Да справаў на карысць Радзімы, да дабра і сумленнасці будзь гатовы!” У адказ чуем: “Заўсёды гатовы!” і ў салюце ўзнімаюцца маленькія рукі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top