Публікацыі не засталіся па-за ўвагаю

Анатоль БЕНЗЯРУК.

Ужо сем гадоў дзейнічае сайт нашай газеты. Гэты электронны рэсурс дазваляе амаль у імгненне вока даносіць свежую інфармацыю да чытачоў і падтрымліваць з імі зваротную сувязь. Што грахі таіць, журналістам прыемна атрымліваць станоўчыя ацэнкі сваіх матэрыялаў. Разам з тым, нашы чытачы нярэдка задаюць вострыя пытанні, узнімаюць праблемы, выказваюцца крытычна.
Вось некалькі водгукаў, дасланых на сайт раёнкі.
Напрыканцы ліпеня быў змешчаны артыкул Алёны Ніканчук “Да выздараўлення – праз плаванне”, на які адгукнулася Таццяна Германовіч. Чытачка выказвае крытычныя заўвагі ў дачыненні да супрацоўнікаў кабінета ЛФК у паліклініцы і просіць адкрыць адпаведныя заняткі, што паспрыяюць лячэнню скаліёзу ў ФАУ “Бадзёрасць” альбо ў медыцінскай установе. Ліст нашай чытачкі дасланы на рэагаванне ва УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.
Сёлета істотна амаладзіўся склад рэдакцыі. Гэта не засталося па-за ўвагаю падпісчыкаў “СП”, якія ў асноўным прыхільна ўспрынялі творчасць маладых.
На рэпартаж карэспандэнта аддзела эканомікі Дар’і Ніканчук “Як над Алізаравым Ставам песні ліліся” адгукнуўся чытач, які назваўся Аляксандрам: “Гэта быў найлепшы дзень! Там было вельмі весела! На свята вёскі Алізараў Стаў прыехалі работнікі Сцяпанкаўскага сельскага Дома культуры. Добра выступілі!” Такая вялікая колькасць клічнікаў сведчыць, што госць свята насамрэч быў у захапленні і свае пачуцці не прамінуў перадаць праз электронную пошту. Са свайго боку, віншуем сцяпанкаўскіх самадзейных артыстаў, якія сваім талентам паланілі як мінімум аднаго з гасцей свята. Верым, што такіх было значна больш, толькі не кожны знайшоў час і магчымасць, каб свае захапленні выказаць пісьмова.
У жніўні і верасні ў Жабінцы і Брэсце ладзіліся персанальныя выставы цудоўнай мастачкі Вольгі Данілюк. Пра тое расказвалася ў артыкулах студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алены Бабровай і сёлетняй выпускніцы Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар’і Ніканчук. Іх замалёўкі называліся адпаведна “Жабінка ў акварэлях Вольгі Данілюк” і “Чароўнага пэндзля ўзмах”. На артыкулы, змешчаныя ў “Сельскай праўдзе” і на сайце газеты, неўзабаве адклікнулася гераіня публікацый: “Алена, дзякуй за артыкул! Прыемна бачыць, як маладое пакаленне асвойвае прафесію і цалкам упэўнена дабіваецца пастаўленых мэт. Поспехаў! Даша, дзякую за такі тонка адчуты артыкул! На самой справе ад вашай увагі не схавалася ніводная дробязь. Прыемна, што нічога не перакручана, каб дагадзіць журналісцкаму стылю: усё як ёсць, усё блізка! За інтэрв’ю сяброў – асобная ўдзячнасць: яны мая падтрымка і чулыя крытыкі адначасова ))) Дзякуй вам за працу!”

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.