Куды збіраўся ехаць 30-гадовы жыхар райцэнтра на сваім мікрааўтобусе Ford Transit апоўдні ў суботу, не скажа нават сам кіроўца, бо быў на добрым падпітку.
Малады чалавек не справіўся з кіраваннем, рэзка збочыў з дарогі і спыніўся на… могілках, што ў мікрараёне цукровага завода. Мікрааўтобус знёс тры пралёты агароджы і пашкодзіў дзве надмагільныя пліты.
Кіроўца, відаць, зразумеў, што могілкі – не самае лепшае месца для паркоўкі, і паспрабаваў знікнуць з месца здарэння. Хутка яго знайшлі па месцы жыхарства супрацоўнікі ДАІ Жабінкаўскага РАУС. Медыцынскі агляд выявіў у крыві ліхача 1,8 праміле алкаголю. Дарэчы, гэтага вадзіцеля ўжо пазбаўлялі правоў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.
Цяпер парушальніку пагражае штраф ад 15 да 35 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання аўтамабілем на тэрмін да двух гадоў. А заадно давядзецца раскашэліцца на аднаўленне агароджы і надмагільных пліт.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%