Грып – вострае інфек-цыйнае захворванне, што працякае з высокай ліхаманкай на працягу 3-5 дзён, істотным пагаршэннем самаадчування, якія суправаджаюцца выяўленымі з’явамі інтаксікацыі: галаўным болем, міяльгіямі.
Вірус грыпу перадаецца ад чалавека да чалавека пры размове, кашлі, чханні. Заразіцца можна на працы, у грамадскім транспарце, у магазіне, на рынку. Дзеці могуць захварэць у школе, у дзіцячым садзе пры кантакце з хворым на грып.
Асабліва небяспечная гэта інфекцыя для дзяцей, пажылых людзей і тых, хто пакутуе на хранічныя захворванні: хваробы сэрца і сасудаў, бранхіяльную астму, цукровы дыябет і іншыя. У дадзенай катэгорыі асобаў грып працякае цяжэй і з большай рызыкай развіцця ўскладненняў.
У кожнага пацыента, які захварэў на грып, існуе верагоднасць развіцця атыповай формы пнеўманіі з высокай рызыкай неспрыяльнага зыходу. Адзіны надзейны і бяспечны спосаб не захварэць – вакцынацыя! Яна дазволіць прадухіліць эпідэмію грыпу.
У Беларусі для імунзацыі насельніцтва выкарыстоў-ваюцца грыпозныя вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывы вірус грыпу. У склад вакцыны ўваходзяць тры штамы віруса грыпу, найбольш актуальныя для дадзенага эпідсезона.
На працягу 2-3 тыдняў пасля вакцынацыі фарміруецца ахоўны ўзровень антыцелаў супраць вірусаў, які забяспечвае абарону ад захворвання грыпам. У выніку вакцынацыі ў шэрагу выпадкаў фарміруецца абарона не толькі ад грыпу, але і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.
Сёлета для масавай вакцынацыі насельніцтва закуплены “Грыпол плюс” вытворчасці Расійскай Федэрацыі. Усе вакцыны, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні кампаніі вакцынацыі ў Беларусі, прахо-
дзяць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю і лабараторны кантроль.
8 верасня ў нашым раёне пачалася прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Усім, хто жадае прышчапіцца, неабходна звярнуцца да ўрача-тэрапеўта (педыятра) участковага па месцы жыхарства. Даведкі па тэлефоне 2-18-25.
Своечасова зробленая прышчэпка – гэта зарука вашага здароўя ў разгар эпідэміі!
Леанід КАРПОВІЧ, загадчык паліклінікі Жабінкаўскай ЦРБ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%