“Драмлёва… Боль у сэрцы людскім”

Алёна НІКАНЧУК.

Такую назву мела мерапрыемства, што ладзілася ў Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі для васьмікласнікаў Крыўлянскай сярэдняй школы. Яно было прысвечана 75-годдзю з дня трагедыі Драмлёва – сястры Хатыні. Пад час мерапрыемства школьнікі пачулі ўспаміны пра Вялікую Айчынную вайну дачкі першага краязнаўцы Жабінкаўшчыны Паўла Філіпука – Алены Цыбулі. Алена Паўлаўна расказала і пра падзеі 11 верасня 1942 года, якімі з ёю падзяліліся сведкі таго жудаснага дня.
У ліку гасцей сустрэчы быў і былы старшыня калгаса “Усход” Аляксей Дошчык, пры якім ствараўся мемарыял “Драмлёва”. Аляксей Раманавіч падзяліўся ўспамінамі пра тую сапраўды агульнанародную будоўлю на месцы нашай “вогненнай вёскі”.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінулых драмлёўцаў. У канцы мерапрыемства школьнікі і госці напісалі на папяровых кляновых лісточках пажаданні: свету – мір, яснага неба над галавой, хай заўсёды будзе сонца.
Каб такія трагедыі чалавецтва больш не зведала, пра іх трэба памятаць.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.