Пасля адпачынку… смецце?

Усім нам падабаецца наш утульны гарадок. Тут прыемна жыць і працаваць. Для жабінкаўцаў шмат робіцца па добраўпарадкаванні і падтрыманні парадку ў гарадскім парку, на прыдамовых тэрыторыях, у зонах адпачынку.
У той жа час з болем у душы не раз даводзіцца адзначаць, што некаторыя жыхары не цэняць гэтых даброт, неахайна адносяцца да прыроды і пакідаюць пасля сябе побытавае смецце, знішчаюць і псуюць усё добрае, што робіцца рукамі іншых людзей.
Узяць, скажам, берагі ракі Мухавец. Многа жабінкаўцаў з задавальненнем праводзяць тут час у гарачыя дні, рыбаляць, загараюць, адпачываюць ад гарадской мітусні. Асаблівым попытам у моладзі карыстаецца невялічкі востраў на Мухаўцы. Тут сапраўды прыгожа і ўтульна ў засені дрэў у любы час года. Праўда, каб не адно “але”: адпачываючыя “забываюць” сабраць смецце пасля сябе. І прывабны куточак прыроды ператвараецца ў своеасаблівую смеццезвалку. Прыкра і балюча бачыць гэта… Няўжо цяжка захапіць з сабою вялікі пакет, каб сабраць у яго пустыя бутэлькі, пластыкавы посуд, пачкі ад соку і вынесці ў кантэйнеры?
Дарослыя паказваюць прыклад такіх “беражлівых” адносін да прыроды сваім дзецям.
Або яшчэ. Неаднойчы даводзіцца назіраць, як людзі ігнаруюць пешаходныя дарожкі, вытаптваюць газоны і траву. Вось, напрыклад, работнікі магазіна “Санта” навялі парадак побач з гандлёвым аб’ектам і жылымі дамамі, абсталявалі пешаходныя і веладарожкі, аўтастаянкі, пасеялі газонную траву. І за тыдзень усе іх намаганні зрабіць горад больш утульным былі літаральна вытаптаныя неахайнымі пешаходамі. Некаторыя лянуюцца прайсці некалькі метраў, каб скарыстацца пешаходнымі дарожкамі ў бальніцу, ідуць напрасткі па газонах. Кволая траўка, якая пачала радаваць вока сакавітай зеленню, безнадзейна знішчана.
Хочацца таксама выказаць сваё меркаванне наконт ба-дзяжных катоў і сабак. Яны, пазбаўленыя любові і пяшчоты гаспадароў, кінутыя выжыць любой цаной, уяўляюць пагрозу для жыхароў горада. Раззлаваныя на ўвесь свет жывёлы могуць пакусаць, а таксама заразіць гліснымі інвазіямі і скуранымі захворваннямі.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*