Крысціна СЕМЯНЮК. Фота Святланы КІСЛАЙ.
Гэта восень ураджайная не толькі на збожжа, але і на вяселлі. У мінулую суботу насенне шчырага кахання і сямейнага шчасця пасеялі адразу чатыры пары: Раман Кузнец і Клаўдзія Кунда, Максім Сакалачка і Марына Пацяйчук, Віктар Смалюк і Кацярына Шуляк, Павел Кавальчук і Кацярына Трафімук.
Пад час урачыстай цырымоніі ў зале Жабінкаўскага загса маладых павіншавалі родныя і сябры. Блізкія ад усяго сэрца пажадалі маладажонам вечнага кахання, разумення, вернасці, сямейнага шчасця, дабрабыту і ўтульнага хатняга агменю.
Шануйце адзін аднаго, беражыце і ніколі не здраджвайце!
Няхай праз шмат гадоў, седзячы побач і гледзячы адзін аднаму з пяшчотай, як зараз, у вочы, вы падумаеце: “Мы шчаслівыя!”

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.