Большасць выяўленых парушэнняў ліквідаваны

Для таго, каб на Жабінкаўшчыне было чыста і ўтульна, раённая камісія па кантролі за навядзеннем парадку праводзіць выбарачны маніторынг тэрыторыі населеных пунктаў і арганізацый. Нядаўна камісія ацаніла работу Жабінкаўскага сельвыканкама.
Пад час маніторынгу ўстаноўлена, што па навядзенні парадку праводзіцца вялікая работа. У здавальняючым стане ўтрымліваюцца большасць вуліц населеных пунктаў, прыпынкі, тэрыторыі агульнага карыстання, могілкі, палосы адводу аўтамабільных дарог, тэрыторыі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, сельскагаспадарчыя аб’екты.
Разам з тым, па выніках работы камісіі накіраваны рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў у адрас старшыні Жабінкаўскага сельвыканкама, ААТ “Жабінкаўскі”, ПГУП “Стрэльна”, ТДА “Рытуалсэрвіс”, ТАА “Дагралес”, ІП Лучко С.Я., ДУ “Жабінкаўская раённая клубная сістэма”, КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжрайбаза”.
Большасць выяўленых парушэнняў ліквідаваны ва ўстаноўленыя тэрміны. Аднак, патрабуецца навесці парадак на тэрыторыі пустуючых сядзіб у вёсках Навасады і Пруск, прывесці ў належны стан будынкі, агароджы і тэрыторыі Залуззеўскага Дома народнай творчасці і Якаўчыцкага сельскага клуба, адміністрацыйнага будынка ўчастка “Якаўчыцы” ААТ “Жабінкаўскі”, пафарбаваць воданапорную вежу комплексу Вялікія Якаўчыцы, дэманціраваць воданапорную вежу каля вёскі Рачкі, вырашыць пытанне аб выкарыстанні ці дэмантажы былой фермы ў вёсцы Пруск і іншыя, а таксама прадоўжыць работу з насельніцтвам па навядзенні парадку на тэрыторыі прыватных домаўладанняў.
Надзея ШОСЦІК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.