Сярод сельгасарганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпу росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы на зерне), з улікам вытворчасці збожжа на 1 бала-гектар пасяўной плошчы:
першае месца – ААТ “Жабінкаўскі” (кіраўнік Аляксандр Серафімавіч Тарасевіч);
другое – ААТ “Вазнясенскі” (кіраўнік Надзея Рыгораўна Кандрацюк);
трэцяе – ААТ “Арэпічы” (кіраўнік Павел Аляксандравіч Шыдловіч).
Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў зернеўборачных камбайнаў сельгасарганізацый:
першае месца – Уладзімір Уладзіміравіч Канцэвіч з ААТ “Рагазнянскі”, які камбайнам КЗС-1218 убраў 439 га і намалаціў 1506,5 т зерня;
другое – Сяргей Уладзіміравіч Свіціч з ААТ “Жабінкаўскі”, які камбайнам КЗС-1218 убраў 343,5 га і намалаціў 1427 т зерня;
трэцяе – Сяргей Іванавіч Андрасюк і Віктар Васільевіч Петрык з ААТ “Азяты АГРА”, якія камбайнам КЗС-10 убралі 446,3 га і намалацілі 1129,7 т зерня.
Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў моладзевых экіпажаў сельгасарганізацый:
першае месца – Аляксандр Валянцінавіч Гойка і Яўген Аляксандравіч Кавальчук з ААТ “Хмелева”, якія камбайнам КЗС-1218 убралі 292 га і намалацілі 975 т зерня;
другое – Алег Канстанцінавіч Міхалюк з ААТ “Ракітніца”, які камбайнам КЗС-1218 убраў 301,3 га і намалаціў 945,2 т зерня;
трэцяе – Алег Ігаравіч Сколда з ААТ “Ракітніца”, які камбайнам КЗС-1218 убраў 231,4 га і намалаціў 717,8 т зерня.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозілі збожжа ад камбайнаў сельгасарганізацый:
першае месца – Дзмітрый Аляксандравіч Савосін з ААТ “Вазнясенскі”, які аўтамабілем МАЗ-5551 перавёз 2016 т збожжа;
другое – Аляксандр Сцяпанавіч Шляга з ААТ “Шпіталі”, які аўтамабілем ГАЗСАЗ-35020 перавёз 854 т збожжа;
трэцяе – Віталь Мікалаевіч Здзярук з ААТ “Рагазнянскі”, які аўтамабілем ГАЗСАЗ-35071 перавёз 588,5 т збожжа.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозілі збожжа ад камбайнаў сельгасарганізацый:
першае месца – Аляксандр Іванавіч Дзянішчыч з ААТ “Хмелева”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1388 т збожжа;
другое – Уладзімір Мікалаевіч Угляніца з ААТ “Жабінкаўскі”, які аўтамабілем МАЗ-551605 перавёз 1374 т збожжа;
трэцяе – Яўген Сяргеевіч Зімін з ААТ “Хмелева”, які аўтамабілем МАЗ-5516 перавёз 1441 т збожжа.
Сярод калектываў звёнаў аператараў зернесушыльных установак:
першае месца – Аляксей Аляксеевіч Садаўнічак і Васіль Іванавіч Пілінкевіч з ААТ “Вазнясенскі”, якія на зернесушыльным комплексе ЗСК-20Ж дапрацавалі 2263 т збожжа;
другое – Васіль Васільевіч Швайко з ААТ “Азяты АГРА”, які на зернесушыльным комплексе “Мекмар” дапрацаваў 848,3 т
збожжа.
Сярод галоўных аграномаў сельгасарганізацый:
Ганна Іванаўна Плытнік з ААТ “Жабінкаўскі”. Пры пасяўной плошчы 1923 га і сярэднім бале ўрадлівасці раллі 32,3 валавы збор збожжа (з улікам паправачнага каэфіцыента) склаў 10171 т пры ўраджайнасці 52,9 ц/га.
Сярод галоўных інжынераў сельгасарганізацый:
Мікалай Фёдаравіч Маеўскі з ААТ “Рагазнянскі”. Па стане на 1 жніўня забяспечана 100-працэнтная гатоўнасць зернеўборачных камбайнаў. Сезонная выпрацоўка на ўмоўны камбайн склала 1348,3 т.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%