18 апреля — Всемирный день охраны памятников

18 апреля — Всемирный день охраны памятников

Гэтыя радкі, памятныя яшчэ са школьнай пары, міжвольна згадваюцца, калі размова заходзіць пра ахоўную справу. Хоць зараз і нярэдкасць звяртацца да гэтай тэмы, аднак па-ранейшаму няшмат сустракаецца тых, хто дакладна ведае, напрыклад, пра месца Жабінкаўшчыны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Згодна з міжнародным стандартам гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на катэгорыі — найвышэйшая “0”, да яе адносяць помнікі сусветнага значэння. У Беларусі імі прызнаныя Белавежская пушча і геадэзічная дуга Струве, Камянецкая вежа і Аўгустоўскі канал, Мірскі замак і абарончыя храмы-камяніцы ў Сынкавічах і Мураванцы, роспісы Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку і комплекс езуіцкага кляштара ў Нясвіжы, полацкая Сафія і гродзенская Каложа, палаца-паркавыя ансамблі ў Гомелі і Нясвіжы.
Сярод васьмі дзясяткаў нерухомых і рухомых помнікаў археалогіі, архітэктуры, гісторыі і культуры, размешчаных у Жабінкаўскім раёне, звыш паловы ўнесены ў Дзяржаўны спіс.
У нас ёсць каштоўнасці ўсіх катэгорый, акрамя “0”.
Да “1” аднесены абразы XVII стагоддзя “Малебен аб чашы” і “Хрыстос Уседзяржыцель”.
Да “2” — праваслаўныя храмы ў вёсках Арэпічы, Вялікія Сяхновічы, Здзітава, Маціевічы, Сцяпанкі, Хмелева, што захавалі цалкам ці маюць частку аблічча цэркваў XVIIІ стагоддзя.
Катэгорыя “3”, зразумела, найбольш пашыраная, аб’ядноўвае помнікі пазнейшых часоў. Сярод іх — 6 абразоў, якія з’яўляюцца рухомымі помнікамі культуры, 6 археалагічных аб’ектаў, 4 царквы і 13 памятак нашага гістарычнага мінулага — найперш гэта мемарыяльныя месцы, знітаваныя з падзеямі і асобамі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Такая багатая і разнастайная прадстаўнічасць невялічкага Жабінкаўскага раёна ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны, з аднаго боку, надае гэтай зямлі вялікі гонар і павагу, а з другога, накладвае значную адказнасць не толькі на ўласнікаў помнікаў, але і на ўсіх жабінкаўцаў, якія павінны ведаць, захоўваць і берагчы сваю самабытную гістарычную спадчыну.
М.ГАЛАВЕЙКА, вядучы метадыст АМЦ аддзела культуры райвыканкама.
На здымках: разнастайнымі помнікамі прадстаўлена Жабінкаўская спадчына.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top