У Магілёве адбылася рэспубліканская выстава-кірмаш “Рыба Беларусі”, у якой удзельнічалі спецыялізаваныя рыбаводныя арганізацыі краіны, прадпрымальнікі, фермерскія гаспадаркі, гандлёвыя арганізацыі, у тым ліку і рыбгас “Сакалова” нашага раёна. Вочы пакупнікоў разбягаліся ад разнастайнай прадукцыі, ахалоджанай, марожанай, вэнджанай сажалкавай і азёрна-рачной рыбы.
Багаты асартымент прапанавалі і жабінкаўскія рыбаводы: аматары рыбных далікатэсаў змаглі купіць свежых карпа, шчупака, амура, таўсталобіка і карася, а таксама вэнджаных. Было прададзена каля адной тоны жывой і 130 кілаграмаў вэнджанай прадукцыі блакітнай нівы.
Дарэчы, на выставе-кірмашы адзначалася ўмелае і прыгожае афармленне рыбнага павільёна з Сакалова, а таксама дэгустацыйнага стала. Як сказала маркетолаг нашай рыбаводнай гаспадаркі Наталля Клочка, калектыву за актыўнасць будзе выдзелена галіновая прэмія.
На здымку: у час выставы-кірмашу ў Магілёве.
Фота С.Сярковай.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.