Для здоровой и сладкой жизни

Для здоровой и сладкой жизни

З нецярплівасцю чакалі мы ўсе надыходу  вясны. Пакуль яна не так радуе нас цеплынёй і ўтульнасцю. Яшчэ авітаміноз з прастудай так і спяшаюцца далучыцца… Убачыла аб’яву — паведамленне аб выставе-продажы “Мёд з усяго свету”. Адразу ж паспяшалася наведаць гарадскі Дом культуры, дзе размясціліся гандляры са сваёй прадукцыяй.
Пераступіла парог залы і быццам бы апынулася: на травяным лузе, такі салодкі водар нектару і кветак панаваў у ёй. Вырашыла пазнаёміцца з асартыментам прадукцыі. А ён можа ўразіць кожнага.
Свой салодкі прадукт прапаноўвалі пчаляры з Хабараўскага краю, з Данскіх дуброў, Башкірыі, Маладзечанскай вобласці, Налібокскай пушчы, Мсціслаўля. У продажы мёд на любы густ ад усім знаёмых і любімых ліпавага і грэчышнага да экзатычных ісопавага ці карыяндравага. Прадаўцы з радасцю расказваюць кожнаму наведвальніку пра лекавыя ўласцівасці.
Вось рэдкі таёжны мёд з леспядэцы, які дэманструе Юлія. Яна прывезла яго з Далёкага Ўсходу, таму што толькі там сустракаецца гэтая лекавая расліна. Ці, напрыклад, кедравы — у ім вялікае ўтрыманне жывіцы і праполісу, ён вельмі карысны для арганізму.
Карысным для жыхароў Беларусі будзе і мёд з чарнаклёну, што прапануюць пчаляры з Дона. У ім вялікае ўтрамынне прыроднага ёду. Дзяўчатам спадабаецца “жаночы збор” з Усць-Хапёрскага запаведніка на пэўных лекавых травах, якія прыдаюць прыгажосць і добры настрой, а таксама лечаць жаночыя захворванні. Ад праблем з ныркамі вас уратуе фацэліевы мёд, доннікавы засцеражэ ад тромбафлебітаў, ліпавы акажа добрае ўздеянне на пячонку. Спецыяльны карыяндравы мёд за яго асобыя ўласцівасці ацэняць мужчыны. Зразумела, кожны здольны вылечыць ад прастуды.
І беларускім пчалярам ёсць, чым пахваліцца: мед з чарніц, акацыі, мелісы, шыпшыны, ліпы, баркуна; праполіс, перга — усяго і не пералічыць. Аляксандр Міхайлавіч з Мсціслаўля прапаноўвае на дзіва лекавую сумесь мёду з праполісам па сакрэтнаму рэцэпту.
Каго не цікавіць мёд, можа з задавальненнем наталіць смагу шклянкай свежага сбіценя ці медавухі, якія можна знайсці на стале, дзе прадаюцца зборы лекавых траў. Акрамя таго, на выставе можна прыдбаць масажоры розных відаў і мэтаў, упрыгожванні і араматычныя масла.
Вера ДОРОЖЕНКОВА.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top