Крадуць тое, што кепска ляжыць

v-rostovskoj-oblasti-raskryta-krazha-v-marshrutnom-taksi

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 34 крадзяжы. Што цікавіць злодзеяў? Мабільныя тэлефоны (2), веласіпеды (2), грошы і каштоўныя паперы (6), аўтазапчасткі (4), электраабсталяванне (4) і інш.
Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, звязаных з прапажай рэчаў, захоўвайце элементарныя правілы бяспекі:
– не запрашайце ў госці незнаёмых людзей;
– зачыняйце вокны і дзверы, форткі і балконы, калі пакідаеце жыллё;
– не кладзіце ключы пад дыванчык ля дзвярэй, у паштовую скрыню, электра-шчыты і іншыя лёгкадаступныя месцы;
– не адчыняйце дзверы незнаёмым, асабліва, калі яны прадстаўляюцца работнікамі службаў, якіх вы не выклікалі;
– катэгарычна забараняйце дзецям адчыняць дзверы незнаёмым людзям;
– калі вы ад’язджаеце ў паездку (адпачынак, камандзіроўку), прасіце суседзяў забіраць паштовую карэспандэнцыю. Запоўненая газетамі скрыня – сігнал да дзеянняў нячыстым на руку.
Калі вы сталі сведкай крадзяжу або ахвярай злодзеяў, тэрмінова паведаміце ў міліцыю на нумар 102.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*