Неделя книги прошла в районной библиотеке

Неделя книги прошла в районной библиотеке

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які прайшоў у раённай дзіцячай бібліятэцы 26-31 сакавіка, быў насычаны карыснымі і захапляльнымі мерапрыемствамі. Перш за ўсё была актывізавана работа з дзецьмі, якія пакуль што не з’яўляліся нашымі чытачамі. Мы аб’явілі акцыю “Запісаўся сам — прывядзі сябра”. Размясцілі інфармацыю ў гарадскіх сярэдніх школах №1 і №3, а таксама на вулічных тумбах для аб’яў. І не памыліліся: у бібліятэку запісаўся дзясятак чытачоў, а хто прыйшоў з сябрам, атрымаў прыз.
У рамках тыдня трэцякласнікі першай адзінаццацігодкі разам з бібліятэкарам Галінай Дулевіч зрабілі цікавае падарожжа пад назваю “Казачная планета Андэрсен”, паўдзельнічалі ў віктарыне, паглядзелі мультфільм “Дзюймовачка”.
Цэнтрам прафарыентацыі стала кніжная выстава-заклік “Выбірай пад густ” у чытальнай зале. Рознакаляровыя закладкі “выглядвалі” з часопісаў і запрашалі ў прафесіі, з якімі можна было тут жа пазнаёміцца. Выставу дапоўнілі буклеты “Цырульнік”, “Бібліятэкар”, “Муляр”, “Касір” і інш. Завяршальным этапам прафарыентацыі школьнікаў з’явіўся кірмаш прафесій “Усе работы добрыя”.
З гэтага года ў бібліятэцы працуе школа праваслаўя для маладых мамаў-“дэкрэтніц”, у якіх нямала пытанняў у выхаванні дзяцей, у сямейным жыцці наогул. Кожная з іх мае магчымасць задаць набалелыя пытанні настаяцелю Свята-Пакроўскага храма Сергію Петрусевічу. Карысна ім і пагутарыць між сабою. А пакуль мамы вядуць размову ў чытальнай зале, іхнія дзеткі ў абанементным аддзеле гартаюць кнігі і альбомы, гуляюць з лялькамі разам з бібліятэкарам.
На свяце “З кнігай па дарозе” ўшаноўваліся самыя актыўныя чытачы як школьнага, так і дашкольнага ўзросту. На свяце дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, віктарынах, якія праводзілі казачныя героі.
Для аматараў творчасці Паўла Місько была арганізавана паліца да 80-годдзя пісьменніка на кніжнай выставе “Роднай зямлі галасы”.
Г.ХАНДРЫКА, намеснік дырэктара ЦБС па рабоце з дзецьмі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top