Уникальный календарь

Уникальный календарь

75 тысяч рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў не ляжаць нерухомым скарбам у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яны да паслуг гісторыкаў, лінгвістаў, багасловаў ды іншых навукоўцаў, а таксама аматараў даўніны. Бібліятэка прапагандуе гэтыя помнікі пісьменства, выпускаючы, у прыватнасці, насценныя календары. У гэтым ёй дзейсна, штогод дапамагае ААТ “Белінвестбанк”.
Дзякуючы супрацоўніцтву бібліятэкі і банка, сёлета выйшаў у свет каляндар пад дэвізам “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”. У ім — фотаздымкі і кароткія апісанні 12-ці кніжных помнікаў XVI-XVIII стагоддзяў: “Кніга Прамудрасці” беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Ф.Скарыны, “Апостал” І.Фёдарава, “Евангелле” П.Мсціслаўца, друкароў, чыя дзейнасць таксама цесна звязана з Беларуссю, навуковыя і асветніцкія выданні, заканадаўчыя дакументы, нарэшце кнігі каталіцкія і ўніяцкія, якія сведчаць пра талерантную шматканфесійнасць нашай старажытнай дзяржавы. Фотаздымкі вельмі ўражваюць, перадаюць дух далёкага гістарычнага перыяду.
Каляндар, наклад якога 4,2 тысячы асобнікаў, паявіцца, напэўна, у многіх бібліятэках краіны. А пакуль што тых, хто зацікавіўся ўнікальным выданнем, запрашаем у рэдакцыю газеты: яно ў нас ужо ёсць!
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top