Пяцёрка альбо дзясятка?

 

Апошнім часам у грамадстве абмяркоўваецца, якая сістэма ацэнкі ведаў лепшая: пяцібальная або дзесяцібальная. Ці варта вяртацца да ранейшай або пакінуць існуючую? Якія іх плюсы і мінусы? Пра гэта запыталася ў жабінкаўскіх педагогаў, вучняў і бацькоў.
ольга карпукВольга Карпук, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета:
– Я – прыхільнік дзесяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Лічу, што яна больш аб’ектыўная ў параўнанні з пяцібальнай. За гады свайго існавання “дзесяцібалка” ўжо ўстаялася, педагогі і вучні поўнасцю адаптаваліся да яе. Яна дазваляе больш справядліва ацэньваць веды вучня па вучэбных прадметах і сачыць за дынамікай яго развіцця, прытым што пяцібальная сістэма занадта катэгарычная. У ёй мы маем рэальна ўсяго толькі тры адзнакі – тройку, чацвёрку і пяцёрку. Сучасныя дзеці не ведаюць старой сістэмы ацэнкі ведаў і не першы год вучацца па дзесяцібальнай, разумеюць і прымаюць яе. Таму лічу, што ў цяперашняй сістэме, якая дзейнічае, варыянтаў ацэньвання вучэбных дасягненняў навучэнцаў значна больш. Таму варта і далей працаваць па існуючай дзесяцібальнай сістэме.
Жанна Міхайлава, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 2:жанна михайлова
– На мой погляд, для школьнага педагога, а таксама вучня, больш зручная дзесяцібальная шкала ацэнкі ведаў. Лічу, што яна “прыжылася” ў нашай сістэме адукацыі і з’яўляецца даволі аб’ектыўнай. Пры дзесяцібальнай шкале існуе прастора для манеўра, а пяцібальная яго не дапускае. Чым больш балаў, тым аб’ектыўней адзнака.
Калі вярнуцца зноў да “пяцібалкі”, то настаўнікам прыйдзецца рабіць даволі складаны выбар пры выстаўленні ацэнкі “пяць” або “чатыры”. “Пяцёрка” – гэта ідэал, да якога рэдка хто дацягвае, але ставяць гэту адзнаку часцей, чым яе сапраўды заслугоўваюць. “Адзінку” і “двойку” нам, настаўнікам, не дазволяць ставіць ні дырэкцыя, ні бацькі, бо гэтыя адзнакі паказваюць поўную адсутнасць ведаў у вучняў і дрэнную работу саміх педагогаў. Вось і прыйдзецца караць “тройкаю” харашыста, калі яго адказ сёння крыху слабейшы, ці заахвочваць ёю ж слабага вучня за мінімум ведаў. Усе “мінусы” і “плюсы” да адзнак, якія агучвае настаўнік, у журнал не ідуць і ў разлік не прымаюцца, любы вучань гэта ведае, таму перавагу аддасць “чацвёрцы з мінусам”, а не “тройцы з плюсам”. Па ўсім відаць, што пяцібальная сістэма пасля столькіх гадоў ацэньвання па дзесяцібальнай шкале будзе неактуальнай, і, на мой погляд, колькасць вучняў, не задаволеных сваёй адзнакай, узрасце.
лера дмитрукВалерыя Дзмітрук, адзінаццацікласніца трэцяй гарадской школы:
– На працягу многіх гадоў нашыя веды ацэньваюць па дзесяцібальнай сістэме. Яна дазваляе больш дэталёва падысці да ацэнкі адказаў вучняў, але мае свае складанасці. Настаўнік стаіць перад выбарам: паставіць вучню сем або восем, дзевяць ці дзесяць. А пры “пяцібалцы” розніца паміж пяцёркай і чацвёркай больш відавочная. Лічу, што пяцібальная сістэма прасцейшая і зручнейшая пры выстаўленні адзнак, яна і вучням больш зразумелая. Атрымаў пяцёрку – значыць, веды паказаў выдатныя. Адказ такога ж узроўню па дзесяцібальнай сістэме звычайна ацэньваюць на “дзевяць”, а дзясятку пры гэтым вучням атрымаць даволі складана.
Ганна Васілюк, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гарадскога ліцэя:анна василюк
– Складана гаварыць пра тое, якая сістэма ацэнкі ведаў лепшая – пяцібальная ці дзесяцібальная. У кожнай ёсць свае перавагі, плюсы і мінусы. Калі браць пяцібальную, то па ёй прасцей і лягчэй ацэньваць, бо аперыраваць будзем меншай колькасцю адзнак. Больш аб’ектыўная, без сумнення, дзесяцібальная сістэма. На мой погляд, яна не такая траўматычная для дзіцяці, бо ў ёй усе адзнакі станоўчыя. “Дзесяцібалка” арыентавана на вучня і яго псіхалагічнае здароўе. Хацелася б толькі, каб яна мела больш дакладныя крытэрыі ацэнкі ведаў вучняў, бо па адных прадметах яны ёсць, а па другіх – няма. Да дзесяцібальнай сістэмы педагогі, вучні і бацькі ўжо прывыклі, дык навошта нешта мяняць? Перш чым рабіць пераход да чаго-небудзь, патрэбна ўсё ўзважыць і абмеркаваць, а не прымаць рашэнне спантанна і ўжо назаўтра гэта ажыццяўляць.
виктор ярощукВіктар Ярашчук, бацька дачок-школьніц першай гарадской адзінаццацігодкі Дануты і Карыны:
– Лічу, што пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў лепшая, больш канкрэтная і зразумелая нам, бацькам, бо мы самі калісьці вучыліся па ёй. Усё ясна, калі ставілі “выдатна” альбо наадварот “нездавальняюча”. Па ёй і настаўнікам было лягчэй працаваць, а цяпер і яны часам вагаюцца, што паставіць вучню – пяць ці шэсць, сем або восем. Я за тое, каб пяцібальная сістэма вярнулася ў школу, тады будзе больш зразумела і бацькам, як вучацца іх дзеці.
Апытвала і фатаграфавала Алёна НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.