Яўген Віктаравіч Хамюк нарадзіўся 26 жніўня 1987 г. у в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. Закончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і атрымаў спецыяльнасць “аўтамабільныя дарогі”. Працоўную дзейнасць пачынаў вадзіцелем у райветстанцыі, потым – у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, два гады працаваў прадаўцом ААТ “Імпульс-Брэст”. У 2009-м уладкаваўся дарожным рабочым у філіял КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ № 103.
Уся яго далейшая працоўная дзейнасць праходзіла менавіта ў гэтым калектыве, але на розных пасадах: быў майстрам, начальнікам планава-вытворчага сектара, выконваючым абавязкі начальніка.
8 жніўня назначаны начальнікам філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскага ДРБУ № 103 г. Жабінка.
Жанаты. Жонка Дзіна Уладзіміраўна працуе эканамістам на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Выхоўваюць траіх дзетак: школьніцу Валерыю і дашкольнікаў Віктара і Уладзіслава.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%