Наступленне спякоты – добрая падстава адпачыць каля вадаёма. Аднак не варта забываць пра правілы бяспекі. у першым паўгоддзі 2017 года ў рэспубліцы патанула 126 чалавек. Большасць няшчасных выпадкаў адбываецца ў выніку парушэння мер асабістай бяспекі.
Часта ахвярамі ўтапленняў становяцца людзі ў нецвярозым стане. У першым паўгоддзі 2017 года іх колькасць склала 54 чалавекі.
Бацькам таксама трэба ўважліва сачыць за сваімі дзецьмі. З пачатку года на вадаёмах рэспублікі загінула 9 непаўнагадовых.
На шчасце, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у гэтым атрымалася зменшыць колькасць загінулых на 24,6 %. Са студзеня па чэрвень на водных аб’ектах Рэспублікі Беларусь выратавана 105 чалавек, з іх 35 непаўнагадовых. Выконвайце правілы бяспекі і захоўвайце сваё жыццё.
Анвар ІГАМБЕРДЗІЕЎ, старшыня РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%