Праблема жывёл на дарозе актуальная ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Мы ганарымся не толькі лясамі і балотамі, але і развітай дарожнай інфраструктурай. Рост колькасці транспартных сродкаў, інтэнсіўнасць дарожнага руху нязменна прыводзяць да павелічэння канфліктаў паміж чалавекам і жывёламі.
Самы ж небяспечны перыяд сутак для ДТЗ з удзелам капытных – прыцемкі. У гэты час змяншаецца вастрыня зроку і ўважлівасць вадзіцеляў, а жывёлы, у сваю чаргу, павялічваюць актыўнасць – раніцай яны накіроўваюцца бліжэй да ежы, а ўвечары вяртаюцца на начлег у глыбіню лесу.
Калі шматлікіх трагедый на дарогах не атрымаецца пазбегнуць, то дзякуючы ўвазе і акуратнасці кіроўцаў можна звесці іх да мінімуму.
– У змрочны і начны час часцей глядзіце на абочыну дарогі. Жывёла можа выскачыць з лесу, ісці ўздоўж праезнай часткі, а затым раптам зрабіць скачок на процілеглы бок дарогі.
– Калі вы ўбачылі ўдалечыні дзіка на дарозе, прытармазіце і пачакайце – магчыма, за ім ідзе цэлая група.
– Будзьце асабліва ўважлівыя на ўчастках дарогі, пазначаных спецыяльнымі знакамі “Дзікія жывёлы”.
– Імкніцеся не выка-рыстоўваць гукавы сігнал. Ён можа напалохаць жывёлу і змяніць траекторыю яе руху, што стане падставай для небяспечнай сітуацыі.
– Калі ўбачылі ўздоўж дарогі ці на праезнай частцы жывёлу, максімальна зменшыце хуткасць, амаль прыпыніцеся і ўключыце аварыйную светлавую сігналізацыю для прыцягнення ўвагі іншых удзельнікаў дарожнага руху.
– Не спрабуйце аб’ехаць жывёлу, бо яе паводзіны непрадказальныя.
Наталля ЯКІМАВЕЦ, галоўны спецыяліст Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%