Дошка гонару

xlЛепшых вынікаў на ўборцы зерневых
і зернебабовых культур
на 14 жніўня 2017 года дабіліся:

ААТ “Вазнясенскі” (старшыня Надзея Рыгораўна Кандрацюк, галоўны аграном Ларыса Іванаўна Марчук), дзе зерневыя і зернебабовыя ўбраны на плошчы 1130 га (95,8 %), ураджайнасць 51,6 ц/га;
экіпаж камбайнераў у складзе Алега Анатольевіча Дзенісовіча і Аляксандра Мікалаевіча Леўчука з ААТ “Мацеевічы”, якія камбайнам КЗС-1218 убралі 430 га і намалацілі 1509 т;
экіпаж камбайнераў у складзе Уладзіміра Уладзіміравіча Канцэвіча і Аляксандра Вітальевіча Здзерука з ААТ “Рагазнянскі”, якія камбайнам КЗС-10К убралі 445 га і намалацілі 1506 т;
экіпаж камбайнераў у складзе Валерыя Аляксеевіча і Дзмітрыя Валер’евіча Дзямідчыкаў з ААТ “Вазнясенскі”, якія камбайнам КЗС-1218 убралі 250 га і намалацілі 1266 т;
вадзіцель Сцяпан Мікалаевіч Кандрацюк з ААТ “Вазнясенскі”, які аўтамабілем МАЗ-551605 перавёз 2519 т збожжа;
вадзіцель Максім Мікалаевіч Кавальчык з ААТ “Мацеевічы”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 1593 т збожжа;
вадзіцель Дзмітрый Аляксандравіч Савосін з ААТ “Вазнясенскі”, які аўтамабілем МАЗ-55102 перавёз 1494 т збожжа;
аператары зернеачышчальнага комплексу ЗСК-20 Васіль Іванавіч Пілінкевіч і Аляксей Аляксеевіч Садаўнічак з ААТ “Вазнясенскі”, якія дапрацавалі 1300 т зерня.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*