Праблемы жыхароў – на кантролі старшыні райвыканкама

_DSC3039

 

Святлана КІСЛАЯ.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім пабывала на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “Азяты-АГРА” і мясцовымі жыхарамі.
Дзмітрый Мікалаевіч прапанаваў правесці сустрэчу ў выглядзе адкрытага дыялогу. І, як і чакалася, да кіраўніка раёна ад жыхароў паступіла нямала пытанняў, просьбаў, прапаноў.
_DSC3043Многія з іх немагчыма вырашыць у адзін момант: напрыклад, правесці газіфікацыю вёскі Целякі, аднавіць участак дарогі з пакрыццём, якое мае негалосную назву “армянскі асфальт”. А вось зрэзаць аварыйныя дрэвы, замяніць драўляныя апоры лініі электраперадачы на больш сучасныя, абсталяваць спартыўную пляцоўку на вуліцы Гомельскай у аграгарадку Азяты, падсыпаць абочыны дарог на вуліцах Новай і Камсамольскай у Азятах, зрабіць аўтамабільную стаянку ля вясковай школы – пытанні вырашальныя. Прасілі жыхары таксама змяніць графік работы аднаго з магазінаў, бо абедзенны перапынак супадае з перапынкамі працаўнікоў мясцовай гаспадаркі. Хвалюе жыхароў таксама пытанне адкачвання каналізацыйных стокаў ад прыватных дамоў, адлоў бадзячых жывёл, якасць прыёму сігналу мабільных аператараў (у прыватнасці, МТС).
Кіраўнік раёна на многія пытанні даў тлумачэнні і адпаведныя распараджэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.