«Семь чудес Беларуси» — шансы есть у всех!

«Семь чудес Беларуси» — шансы есть у всех!

На званне аднаго з сямі цудаў Беларусі можа прэтэндаваць і аб’ект нашага раёна
Праект “Сем цудаў Беларусі”, які праводзіць “Народная газета” сумесна з нашай рэдакцыяй, выходзіць на фінішную прамую. Дзякуючы агульным намаганням, у галасаванні на першым этапе, якое завяршылася на сайце “НГ” www.ng.by на пачатку сакавіка, прыняло ўдзел больш чым сорак тысяч наведвальнікаў. Падчас яго з кожнага раёна, у тым ліку і з нашага, былі абраныя па некалькі аб’ектаў-пераможцаў, якія набралі найбольш галасоў пры найвышэйшым сярэднім бале.
З 15 сакавіка да 1 мая на сайце www.ng.by праводзіцца наступны этап галасавання — абласны. Аб’екты-пераможцы з кожнага раёна цяпер прэтэндуюць на перамогу ў ім і на выхад у наступны этап — рэспубліканскі, які будзе праводзіцца на сайце з 15 мая да 1 ліпеня. Тады і вызначацца самыя-самыя, што могуць з гордасцю звацца цудамі Беларусі.
Шанцы трапіць у гэты фінал, прагучаць на ўсю краіну ў кожнага раёна роўныя. Усё залежыць ад нашай актыўнасці і патрыятызму, шаноўныя землякі, бо абірацца фіналісты будуць па колькасці аддадзеных за іх галасоў і набраных імі балаў. А хто будзе галасаваць за наш раён, як не мы з вамі!?
Спадзяёмся, абыякавых у гэтым своеасаблівым спаборніцтве не будзе. А стаць яго паўнапраўным удзельнікам можа кожны, хто мае доступ у інтэрнэт. дастаткова зайсці на сайт “Народнай газеты” www.ng.by, клікнуць на ссылку “Сем цудаў Беларусі”, знайсці там сваю вобласць, а ў ёй — свой раён і выставіць прапанаваным аб’ектам адзнаку па сямібальнай шкале. (Ніхто не асудзіць, калі паставіце ўсім сямёркі).
Нагадваем яшчэ раз: галасаванне будзе доўжыцца да 1 мая. А з 15 мая пачнецца наступны этап — рэспубліканскі. Аб’екты тых раёнаў, якія ў яго трапяць, будуць прэтэндаваць на званне цуда Беларусі і стануць вядомыя на ўсю краіну. Ці будуць у гэтым пачэсным спісе нашы мясціны — залежыць толькі ад нас з вамі!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top