Чакаюць сваёй чаргі
брусніцы і журавіны
Штогод кожны рэгіён Беларусі самастойна прымае рашэнне пра тэрміны нарыхтоўкі брусніц і журавін у залежнасці ад мясцовых умоў надвор’я і ступені спеласці ягад. Гэта робіцца з мэтай захавання, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння знясілення і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі.
У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта брусніцы сёлета можна збіраць з 16 жніўня, сезон збору журавін адкрыецца 1 верасня.
Адкрыты сезон палявання
З набліжэннем восені пачынаецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, а таксама на перапёлку, вальдшнэпа, фазана, голуба шызага і вехіра. Як паведаміў намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Віталь Сірэнка, адкрываецца ён з другой суботы жніўня – сёлета з 12 чысла. Працягнецца паляванне па 10 снежня бягучага года. Дазволенымі з’яўляюцца наступныя яго віды і спосабы: стрэльбавы з засады, з падыходу, з пад’езду з маламерных суднаў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Паляваць можна з гладкаствольнымі паляўнічымі стрэльбамі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Пры гэтым можна выкарыстоўваць зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку паляўнічых сабак, за выключэннем ганчакоў і хартоў. Дазволены таксама і бясстрэльбавы спосаб палявання з выкарыстаннем зарэгістраваных лоўчых птушак.
Яго можна праводзіць пры наяўнасці сапраўднага дзяржаўнага пасведчання на права палявання з карткай уліку парушэнняў і выплаты дзяржаўнай пошліны з адзнакай пра яе выплату (або квітанцыяй аб яе выплаце), дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі, а таксама пуцёўкі.
Маладыя – ваш выхад!
ФАУ «СК “Бадзёрасць”» папоўнілася сёлета двума маладымі спецыялістамі.
Валерыя Лявіцкая – выхаванка Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву. У “Бадзёрасці” дзяўчына будзе працаваць інструктарам-метадыстам у трэнажорнай зале.
Другі малады спецыяліст, Вадзім Цітко, атрымаў дыплом інструктара па плаванні ў Палескім дзяржаўным універсітэце.
Спартсмены, акрамя выканання сваіх працоўных абавязкаў, гатовы рыхтаваць будучых чэмпіёнаў у Жабінцы. Валерыя, чакаецца, адкрые секцыю па дзюдо, а Вадзім – па валейболе. Так што юных аматараў гэтых відаў спорту чакаюць у “Бадзёрасці” адразу пасля рамонту, які запланаваны на жнівень-верасень. Маладыя – ваш выхад!
ФАУ «СК “Бадзёрасць”» папоўнілася сёлета двума маладымі спецыялістамі.
Валерыя Лявіцкая – выхаванка Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву. У “Бадзёрасці” дзяўчына будзе працаваць інструктарам-метадыстам у трэнажорнай зале.
Другі малады спецыяліст, Вадзім Цітко, атрымаў дыплом інструктара па плаванні ў Палескім дзяржаўным універсітэце.
Спартсмены, акрамя выканання сваіх працоўных абавязкаў, гатовы рыхтаваць будучых чэмпіёнаў у Жабінцы. Валерыя, чакаецца, адкрые секцыю па дзюдо, а Вадзім – па валейболе. Так што юных аматараў гэтых відаў спорту чакаюць у “Бадзёрасці” адразу пасля рамонту, які запланаваны на жнівень-верасень.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%