Лясны сюрпрыз у гарадской кватэры

_DSC3046

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Чатырохлапы пушысты камячок у кватэры Саакавых аказаўся раптоўна. Сусед непадалёку ад цукровага завода касіў траву і знайшоў двух маленечкіх зайчанят. Замілаваўся, пакратаў аднаго з іх (ну, не кожны ж дзень зайчыха такія “падарункі” пакідае, дый яшчэ амаль пад вежамі-сіласнікамі!). Схамянуўся, бо зразумеў: зайчыха ўжо малых не пакорміць, бо “чужога” паху спужаецца. Пашкадаваў зайчаня, сунуў у кішэню, а потым дзевяцікласніку Уладу, суседу па пад’ездзе, прынёс:
– На, прашу любіць і шкадаваць! Чым карміць – не ведаю, мо, дзіцячай сумессю?
Вось табе і “сюрпрыз”! Малое круцілася на далоні, тыкалася пыскай у палец – хацела есці. Літаральна праз паўгадзіны для ляснога жыхара знайшлі спецыяльную бутэлечку і казінае цёплае малако. Зайчаня вельмі хутка навучылася піць з бутэлечкі і рабіць норку-спальню ў кавалку пялюшкі. Яно патрабавала сваю порцыю малака як немаўлятка – кожныя тры гадзіны.
За тыдзень зайчанятка падрасло, нарэшце расплюшчыла бусінкі-вочкі. Цяпер яму не сядзелася ў кацінай пераносцы – хацелася бегаць па ложку і грызці мэблю вострымі зубкамі.
Найбольш яму падабаецца забаўляцца на кухні. На кафельнай падлозе лапкі смешна раз’язджаюцца ва ўсе бакі, аднак гэта не перашкаджае гарэзе ганяцца за наведвальнікамі кухні – катамі Мурзяй, Матроскіным і Масяняй, якія з рэгулярным пастаянствам патрабуюць ад гаспадыні ласунак – “Віскас”.
_DSC3093Каты расступаюцца, даюць зайчыку падысці да міскі і здзіўляюцца, чаму ён не хоча есці такую смакату. А зайчанё тыкаецца ў махнатыя жываты, шукае, мабыць, цыцку.
Каты не крыўдзяць малога, забаўляюцца з ім, мыюць шурпатым языком яго за вушкамі.
Пакуль зайчык – жыхар гарадской кватэры. Крыху падрасце – і давядзецца шукаць яму новае жытло. У лесе, зразумела, не выжыве, бо прывык да гарадскіх выгод. Гаспадары задумваюцца аб заапарку ці гадавальніку, дзе б ручное зайчаня адчувала сябе ў бяспецы і радавала дзетак.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

One Comment

  1. Фото с котяшкой просто класс!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.