Пажарам не месца на жніве

МЧС2

У Беларусі ўсталявалася надзвычай гарачае надвор’е. Ва ўмовах, калі слупок тэрмометра імкнецца “падскочыць” далёка за адзнаку ў 30 градусаў па Цэльсію, надзвычай цяжка працаваць.
Асабліва няпроста людзям, якія ў гэты час рупяцца ў полі –
убіраюць хлеб. Камбайны, вялікагрузныя аўтамабілі, зернесушыльныя комплексы шчыруюць, каб духмяны хлеб нарэшце трапіў на стол. Аднак у такое спякотнае надвор’е нярэдка здараюцца пажары.
Штодзённа супрацоўнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый ажыццяўляюць маніторынгі гатоўнасці да правядзення жніва ў сельгас-таварыствах.
Асаблівую ўвагу выратавальнікі надаюць захаванню супрацьпажарнага рэжыму, абмежаванню доступу пабочных асобаў у месцы захоўвання ўраджаю, укамплектаванасці камбайнаў вогнетушыцелямі і іншым супрацьпажарным інвентаром. Каб не здарылася бяда (а той жа непатушаны акурак, кінуты на сцярніну або сухую траву, або забытая шкляная бутэлька могуць стаць прычынай узгарання), супрацоўнікі РАНС праводзяць інструктажы з работнікамі і кіраўнікамі прадпрыемстваў.
Асаблівую ўвагу варта звярнуць на захаванне правіл пажарнай бяспекі пры захоўванні збожжа. У месцах уборкі зерневых культур павінна быць арганізавана дзяжурства пажарнай аварыйна-выратавальнай або прыстасаванай для тушэння агню тэхнікі.
У нашым раёне жніво перасягнула экватар. Каб сабраць вырашчаны ўраджай без страт і з радасцю святкаваць дажынкі, выратавальнікі Жабінкаўскага РАНС нагадваюць: усе асобы, што задзейнічаны на ўборцы збожжа, павінны ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.