2011 — Международный год лесов

2011 — Международный год лесов

Беларусь прымае актыўны ўдзел у правядзенні Міжнароднага года лясоў, аб’яўленага Генеральнай Асамблеяй ААН. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць загад міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіміра Цалко, згодна з якім Мінпрыроды разам з іншымі дзяржаўнымі, а таксама грамадскімі структурамі выступае арганізатарам і выканаўцам шматлікіх мерапрыемстваў. Пастаянна будзе праводзіцца інфармаванне насельніцтва пра заканадаўства ў ахове лясоў ад самавольных высечак і пажараў. Ужо ў гэтым месяцы адбудзецца агульнарэспубліканскі тыдзень лесу, у кастрычніку — акцыя “Чысты лес”, у канцы вясны і ў пачатку восені ладзяцца спецыялізаваныя выставы, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Лясны рэсурс Беларусі”. У планах — азеляненне населеных пунктаў, закладка памятных алеяў і паркаў ,прэс-туры для журналістаў, злёт юных лесаводаў, творчы конкурс “Квітней, мой лес” і іншыя мерапрыемствы.

Наша зялёнае багацце
Лясы займаюць 40 працэнтаў тэрыторыі нашай краіны. У іх расце 28 пародаў дрэў і 70 відаў кустоў, водзіцца 76 відаў звяроў і каля 300 відаў птушак. У Беларусі пяць вялікіх запаведных тэрыторый, якія ахоўваюцца дзяржавай і функцыянаванне якіх падтрымліваецца ЮНЕСКА. Гэта нацыянальныя паркі “Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі”, “Прыпяцкі” і Бярэзінскі біясферны запаведнік.
На Жабінкаўшчыне лясоў параўнальна няшмат — пад імі 21,4 працэнта тэрыторыі раёна, што з’яўляецца адным з найменшых паказчыкаў у Беларусі (пасля нас — толькі Клецкі раён). Але багатыя і маляўнічыя куткі ёсць і ў нашым краі: Старасельскі і Арэпіцкі лясы, Сасновы Бор і іншыя. У Пятровіцкім лесе — сядзіба аднайменнага лясніцтва з міні-дэндрарыем і гадавальнікам плямістых аленяў. Амаль на 370 гектарах раскінуўся біялагічны заказнік “Непакойчыцы”, у якім шмат рэдкіх раслін і жывёл, у там ліку ёсць занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top