“Нічыйная” сумка можа быць небяспечнай

i

Пад час паездак на грамадскім транспарце звяртайце ўвагу на пакінутыя сумкі, партфелі, скруткі, цацкі і іншыя прадметы, у якіх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя ўстройствы. Калі вы заўважылі забыты прадмет, паведаміце аб гэтым вадзіцелю, машыністу цягніка, любому супрацоўніку міліцыі. Звяртайце ўвагу на падазроных людзей і незнаёмыя рэчы, прылады. Як правіла, выбуховыя ўстройствы ў будынках закладваюць у падвалах, на першых паверхах, каля смеццеправодаў, пад лесвіцай.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Не падыходзьце і не кратайце незнаёмыя прадметы! Абмяжуйце доступ да іх пабочных асоб, забяспечце ахову гэтага месца. Удакладніце прыналежнасць рэчы ў тых, хто знаходзіцца побач з ёй. Тэрмінова паведамляйце аб знаходцы ў міліцыю па тэлефоне 102.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.