«… Был болен, и вы посетили Меня»

«… Был болен, и вы посетили Меня»

Праваслаўны прыход Свята-Пакроўскага храма г.Жабінка выказвае сардэчную падзяку і ўдзячнасць Раісе Макараўне Мышкавец і ўсім супрацоўнікам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за аказаную дапамогу ў арганізацыі сустрэч са святаром цяжкахворых і адзінокіх праваслаўных хрысціян, якія выказалі жаданне паспавядацца і прычасціцца дома. Не маючы фізічных сіл для наведвання храма і ўдзелу ў богаслужэнні гэтыя людзі імкнуцца быць у адзінстве са сваімі братамі і сёстрамі ў веры, і ў перыяд Вялікага посту, калі надышоў час асаблівай малітвы і ўнутранага ачышчэння, пажадалі здзейсніць сваю пасільную малітву дома разам са свяшчэннаслужыцелем. У праваслаўнай царквы і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва агульныя мэты. Дзейнасць супрацоўнікаў цэнтра накіравана на арганізацыю сацыяльна-бытавой, прававой, матэрыяльнай дапамогі грамадзянам і іх сем’ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У Царквы ёсць свае сродкі падтрымкі — царкоўныя Таінствы, якія і даюць душы чалавека знайсці спакой і стаць духоўна мацней. Наша сумесная задача — прыйсці да канкрэтнага чалавека, менавіта гэта набліжае нас да Бога, таму што Ён побач з усімі, хто мае патрэбу ў дапамозе.
Любоў і клопат, якія мы праяўляем і павінны праяўляць у адносінах да нашых блізкіх, з’яўляюцца зарукай сапраўднай радасці і той галоўнай умовай садзейнічання развіццю духоўна-здаровага грамадства. Мы не павінны забываць, што любоў да блізкага непарыўна звязана з запаведдзю любві да Бога: “… приидите… наследуйте Царство, уготованное вам от создания мира: ибо алкал Я, и вы дали Мне есть; жаждал, и вы напоили Меня; … был болен, и вы посетили Меня; в темнице был, и вы пришли ко Мне… истинно говорю вам: так как вы сделали это одному из сих братьев Моих меньших, то сделали Мне» (Мф.25, 34-40).
Настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Жабінка, святар Сергій ПЕТРУСЕВІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top