Праздник православной книги

Праздник православной книги

25 сакавіка ў Азяцкай адзінаццацігодцы прайшло свята, прысвечанае праваслаўнай кнізе. На сустрэчу да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшоў святар Свята-Мікалаеўскага храма в.Азяты айцец Вадзім. Пад час гутаркі дзеці даведаліся, што ў 1564 годзе выйшла ў свет кніга “Апостол” Івана Фёдарава, сына патомных майстроў рукапісу, а ў 1565 годзе выходзіць “Часаслов” (сутачны цыкл малітваў, акрамя літургіі), трыма гадамі пазней друкуецца Евангелле павучальнае, якое ўтрымлівае павучанні епіскапа Тураўскага. На сустрэчы адзначалася важная роля ў праваслаўнай царкве Астрожскай бібліі Івана Фёдарава, якая ўтрымлівае 682 старонкі. Дзеткам было згадана, што слова біблія ў перакладзе з грэчаскага абазначае кніга.
“У кнізе можа быць праўдзівая і лжывая інфармацыя. Не ўсё свята, што ў кнігу ўмята, — гаварыў святар айцец Вадзім. — Праваслаўныя творы паказваюць сапраўдны шлях, адкрываюць духоўныя каштоўнасці, вучаць дабрыні, любові, узаемапавазе, дае адказы на жыццёвыя пытанні”.
Айцец Вадзім прынёс менавіта такія кнігі з сабою, сярод якіх была і кніга “Дияний и Посланий Святых Апостолов”, якая была ахвяравана сялянамі вёскі Старое Сяло, братамі Васілём і Раманам Чарнакамі ў Азяцкую Свята-Мікалаеўскую царкву 18 кастрычніка 1895 года, пра што сведчыць запіс у ёй. Вучні маглі патрымаць рэліквію ў руках і адчуць дух часу.
Вучням быў паказаны фільм пра ролю праваслаўнай кнігі ў жыцці людзей, а школьная бібліятэка прыняла падарункі — праваслаўныя творы — ад святара айца Вадзіма, які ў заключэнне пажадаў усім, каб чытанне дапамагло быць усім у дабрыні, прыносіла карысць бацькам, сябрам, царкве.
В.ТРАЯНОВІЧ, шасцікласніца, сябра гуртка “Юны журналіст”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top