На Жабінкаўшчыне актыўна набірае ход чарговае жніво. На жаль, з году ў год яно не абыходзіцца без розных правапарушэнняў: правілаў перавозкі грузаў, дарожнага руху, а таксама крадзяжоў паліва і збожжа. Выкананне працоўнай і транспартнай дысцыпліны і іншыя пытанні ўзяты пад асабісты кантроль міліцыі. Рэйдавыя групы, у склад якіх увайшлі супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, міліцыі грамадскай бяспекі, ДАІ і іншых служб, ужо прыступілі да выканання пастаўленых задач.
Рэйдавыя групы будуць фіксаваць парушэнні з дапамогай фота- і відэатэхнікі, а самых нячыстых на руку злодзеяў прыцягнуць да адказнасці.
Дарэчы, за дробны крадзеж маёмасці можна атрымаць штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. А вось за крадзеж пакаранне больш сур’ёзнае: выпраўленчыя работы, штраф, арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі да трох гадоў.
Яўген САМУСКЕВІЧ, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%