Летам – заробкі, восенню – урокі

ракитница брсм
 Дар’я НІКАНЧУК. Фота аўтара.
У гарачы час жніва сельгаспрадпрыемства “Ракітніца” на працягу многіх гадоў запрашае маладых жабінкаўцаў на працу. Для іх гэта выдатная магчымасць правесці з карысцю вольны час і падзарабіць на кішэнныя расходы. У хвіліны невялікага перадыху студатрадаўцы расказалі, як шчыруюць на зернетаку.

Юныя работнікі сустрэлі ў поўнай “баявой” гатоўнасці: працоўны дзень пачынаецца з васьмі раніцы. Другая змена прыступіць да працы ў 15 гадзін.
– Рупімся з ахвотай, таму і не стамляемся, – кажа Кацярына Сідарук. – На зернетаку я ўпершыню, але працоўныя сем гадзін праходзяць непрыкметна і не выклікаюць цяжкасцяў. Да таго ж мы маем час на абед і калі-нікалі выпадаюць хвілінкі для адпачынку.
Раман Курапата і Кірыл Чучко ў студатрадзе ўжо трэці раз. Маладыя людзі добра ведаюць усе нюансы працы на зернетаку, таму з задавальненнем гатовыя дапамагчы навічкам. Рапс, трыцікале, жыта хлопцы і дзяўчаты загружаюць у веялкі, сочаць, каб збожжа, якое паступае ў машыну, было размеркавана па ўсёй плошчы кузава, а таксама падтрымліваюць чысціню працоўнага месца – падмятаюць, прыбіраюць смецце.
Побач з маладым пакаленнем заўжды знаходзіцца прафесіянал, які падкажа і дапаможа. Кладаўшчык Ірына Лепская заўважыла, што студатрадаўцы ставяцца да сваіх абавязкаў вельмі адказна, шчыруюць з ахвотай, беражліва адносяцца да ўсіх інструментаў, з якімі даводзіцца працаваць.
– За змену мы адвеялі 32 тоны 900 кілаграм збожжа, – кажа Арцём Вірко. – Працуем добрасумленна і зладжана, таму што імкнемся не толькі падзарабіць, але і дапамагчы тым людзям, якія ўсё жыццё рупяцца на гэтым сельгаспрадпрыемстве. Я жыву ў Брэсце, але на канікулы прыязджаю да сваіх родных у Ракітніцу, дзе не сяджу без справы.
За кожную працоўную гадзіну налічваецца
1 рубель 38 капеек. Заробак маладыя работнікі атрымліваюць у канцы месяца. Уладкавацца на працу ў студатрад хлопцам і дзяўчатам дапамагае раённы камітэт ГА “БРСМ”. Жадаючыя падзарабіць могуць звярнуцца ў аб’яднанне за неабходнай інфармацыяй і адаслаць сваю анкету.
Пацікавілася, куды студатрадаўцы збіраюцца патраціць свой заробак. Тыя ў адзін голас адказалі: “На вучобу, каб ужо зараз быць больш самастойнымі і не заглядаць у бацькоўскі кашалёк”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*