Ёсць першая тысяча тон!

IMG_3871

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Жніво на Жабінкаўшчыне яшчэ не паспела дасягнуць экватара, як стаў вядомы першы герой-“тысячнік” уборачнай кампаніі. Ім у мінулы чацвер стаў вадзіцель МАЗа ААТ “Мацеевічы” Максім Кавальчык. Каб павіншаваць маладога чалавека і ўвесь калектыў рупліўцаў з гэтай прыемнай падзеяй, на поле прыехалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, старшыні прафсаюзаў: раённага аб’яднання Ніна Калыбская і работнікаў АПК Наталля Карпук, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Сянішына, а таксама народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”.
Уручаючы Пісьмо падзякі райвыканкама і грашовую прэмію працаўніку хлебнай нівы, Дзмітрый Гарадзецкі адзначыў:
– Сёння ў ААТ “Мацеевічы” вельмі прыемная і важная па-дзея – мы ўшаноўваем першага ў раёне “тысячніка” сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Прыемна, што Максім Мікалаевіч у чарговы раз пацвярджае свае поспехі, бо ён каторы год запар становіцца героем уборачнай кампаніі. Перавезеная ім першая тысяча тон новага ўраджаю, думаю, стане першай ластаўкай чарговых перамог для іншых камбайнераў і вадзіцеляў. Зразумела, у гэтай перамозе ёсць унёсак калег, якія сеялі хлеб, расцілі яго, апрацоўвалі пасевы ад хвароб і шкоднікаў, нарэшце малацілі, каб было што перавозіць на зернетакі і склады. Людзі працы заслугоўваюць глыбокай павагі. Няпроста знаходзіцца ў кабіне камбайна і аўтамабіля, калі слупок тэрмометра імкнецца за 35 градусаў і нават вечарам не адчуваецца палёгкі. Вы, як ніхто, ведаеце кошт духмянай скарынкі хлеба, бо сееце яго, даглядаеце і ўбіраеце. Дзякуй вам, хлебаробы, за вашу працу!
Да слоў віншавання далучыліся і прадстаўнікі прафсаюзаў. Наталля Карпук уручыла Максіму Кавальчыку працоўныя вымпелы і фірменную кепку лідара.
Цёплыя словы віншаванняў з уручэннем калектыву водарнага каравая дапоўнілі песні, якія ліліся ад шчырых сэрцаў працаўніц культурнай нівы – “Хмелеўскіх валацуг”. Наталля Дырман з сяброўкамі ў нацыянальных касцюмах з гармонікам у руках падняла ўсім настрой лірычнымі куплетамі і трапнымі жартамі.
– Мы да вас яшчэ прыйдэмо, тілько молотытэ побільш, – паабяцала Наталля.
– Што ж, ласкава просім, сёння-заўтра “тысячнік”-камбайнер будзе, – запэўніў дырэктар гаспадаркі Мікалай Кавальчык.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.