Велосипедист — тоже водитель!

Велосипедист — тоже водитель!

Кім бы не быў кіроўца транспартнага сродку — аўтамабілістам, матацыклістам, веласіпедыстам — усе яны з’яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху, а таму абавязаны прытрымлівацца правілаў. Аднак некаторыя (найчасцей вадзіцелі аўто) лічаць, што перавага на дарозе належыць ім. Аднак статыстыка сведчыць: як бы хутка не ішоў працэс аўтамабілізацыі, аднак найбольш удзельнікаў руху на Брэстчыне — веласіпедысты. Гэта не дзіўна: веласіпед просты і адносна недарагі від транспарту, што робіць яго сапраўды агульнанародным.
Толькі ўзнікае законнае пытанне: ці ўсе перад тым як сесці за руль “двухколага сябра”, вывучаюць Правілы дарожнага руху? Колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў сведчаць пра адваротнае. За 2010 год на Жабінкаўшчыне было тры такія выпадкі. Кожны з іх закончыўся раненнямі. Два веласіпедысты знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. А ўсяго за паўтары дзясяткі гадоў на тэрыторыі раёна зарэгістравана амаль паўсотні здарэнняў, у якіх удзельнічалі кіроўцы веласіпеда, прычым 10 чалавек загінулі і 40 атрымалі траўмы. У палове дарожна-транспартных здарэнняў вінаватымі з’яўляліся менавіта яны.
У чым прычына такой сумнай статыстыкі? Найперш — гэта няведанне элементарных правілаў бяспечных паводзін на дарозе і адсутнасць узаемапавагі паміж удзельнікамі руху. Многіх трагедый магло б не быць, калі б веласіпедыст своечасова абазначаў свой транспарт святлоадбіўнымі катафотамі спераду і ззаду, а сябе — адпаведнай камізэлькай.
Паважаныя веласіпедысты! Памятайце, ваша рызыка неапраўданая, можна болей страціць, чым атрымаць у небяспечнай сітуацыі. Не забывайцеся, што Правілы дарожнага руху ва ўсім свеце створаны не для таго, каб іх парушаць. Іх выкананне захавала шмат жыццяў. Будзьце акуратнымі, уважлівымі і асцярожнымі!
Р.КРУПКО, старшы дзяржінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top