Ніна Фамінічна Кузняцова — аператар дарошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы ў СВК “Рагазнянскі”. Дзевятнаццаць гадоў жанчына аддала жывёлагадоўлі. З іх 16 — працавала даяркай на малочнатаварнай ферме “Бусні-І”.
І заўсёды была адной з лепшых па надою малака. Цяпер жа Ніна Фамінічна даглядае маленькіх цялят да чатырох месяцаў на ферме “Бусні-ІІ” і дабіваецца выдатных поспехаў. У 2010 годзе цяляткі ў яе групе папраўляліся ў сярэднім за суткі на 935 грамаў. Гэта самы вышэйшы паказчык у гаспадарцы. Стараецца яна і цяпер. За два месяцы сёлета сярэднесутачныя прыбаўленні склалі 988 грамаў. За шматгадовую і добрасумленную працу ў жывёлагадоўлі імя Н.Ф.Кузняцовай (на здымку) занесена ў раённую Галерэю працоўнай славы Жабінкаўшчыны.
Фота І.Жук.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.