Нецвярозым, пешаход, не ступай на пераход

i (1)

Дарожна-транспартная абстаноўка ў летні перыяд ускладнілася. Так, сёлета на Брэстчыне з удзелам пешаходаў зарэгістравана 70 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 12 чалавек загінулі і 66 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Па віне пешаходаў зарэгістравана 29 ДТЗ (6 чалавек загінулі і 24 атрымалі раненні). У 15 выпадках пешаходы былі нецвярозымі. Аварыі адбыліся з прычыны невыканання Правілаў дарожнага руху пешаходамі, невыкарыстання імі ў цёмны час сутак флікераў, знаходжання на праезнай частцы дарог нападпітку і парушэння вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праезду пешаходных пераходаў.
Каб зменшыць негатыўныя тэндэнцыі ў дарожна-транспартнай абстаноўцы і ўдасканаліць службовую дзейнасць АУС па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, а таксама каб стабілізаваць абстаноўку з аварыйнасцю, захаваць жыццё і здароўе людзей, на Жабінкаўшчыне право-дзяцца мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.
Пра факты знаходжання на праезнай частцы і паблізу яе нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў неабходна паведамляць па тэлефоне 102.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.