Узнагарода за трапны фотавыстрал

старое-новое1а

Скарбонка ўзнагарод жабінкаўца Аляксея Ганчука папоўнілася чарговым дыпломам у галіне фотамастацтва. Заўчора ў Мінску Упраўленне Беларускай чыгункі ўганаравала пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу “Мая родная Беларусь з акна цягніка”, прысвечанага 155-годдзю айчыннай чыгункі. На конкурс было пададзена каля 200 фатаграфій як фотааматараў, так і прафесіяналаў. У намінацыі “Беларуская чыгунка. З XIX веку – у век XXI” кампетэнтнае журы аднагалосна прысудзіла першае месца нашаму земляку. Намеснік Упраўлення Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі ўручыў ветэрану фатаграфіі (так Аляксея назвалі сярод маладзейшых) дыплом і каштоўны падарунак. Усе пераможцы конкурсу – іх 12 – будуць запрошаны ў сталіцу 4 жніўня на ўрачыстасць з нагоды Дня чыгуначніка. Тады ж адкрыецца фотавыстава лепшых работ, якая прадоўжыцца да канца снежня.
Васіль Марынін.
На здымку: кадр-момант за якім Аляксей Ганчук «паляваў» не адзін дзень.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.