У летні перыяд рэдкі дзень абыходзіцца без трывожных паведамленняў аб тым, што недзе адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам матацыкліста або мапедыста.
Матацыкл – хуткая, але мала-ўстойлівая машына. Вадзіцель і пасажыр практычна не абароненыя пры дарожна-транспартных здарэннях. Паводле статыстычных дадзеных, з усіх ДТЗ з удзелам матацыклістаў у 70% выпадкаў вінаватыя кіроўцы двухколавых машын. Яны перавышаюць хуткасныя рэжымы, у некаторых адсутнічаюць навыкі кіравання і права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі “А”, многія з іх знаходзяцца за рулём у нецвярозым стане, парушаюць правілы абгону і праезду скрыжаванняў, эксплуатуюць няспраўны або пераабсталяваны матацыкл.
Вадзіцелям гэтых двухколавых транспартных сродкаў неабходна быць уважлівымі і разважлівымі, умела і абдумана карыстацца іх хуткаснымі магчымасцямі. Матацыкл павінен быць зарэгістраваны і тэхнічна спраўны. Выкарыстанне моташлема абавязковае, бо ён дазваляе зменшыць колькасць цяжкіх і смяротных траўм галавы на 45%.
За парушэнні Правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Напрыклад, нясвоечасовая рэгістрацыя матацыкла ці непрахо-джанне дзяржаўнага тэхагляду без уважлівай прычыны караецца папярэджаннем або штрафам ад адной да трох базавых велічыняў, а парушэнне правілаў карыстання моташлемамі – папярэджаннем ці штрафам да адной базавай велічыні і г.д.
У сувязі з вышэйзгаданым на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна з ліпеня па кастрычнік бягучага года праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
Паважаныя кіроўцы і ўладальнікі транспартных сродкаў! Сядаючы за руль матацыкла, скутара ці мапеда, не маючы пры гэтым правоў кіравання або перадаючы кіраванне асобам без вадзіцельскіх правоў, не забывайце, што любыя парушэнні Правілаў дарожнага руху, грубае ігнараванне іх, недысцыплінаванасць на дарозе могуць выліцца ў немалую капеечку ці нават каштаваць вам здароўя або жыцця.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%