Изменения в формах налоговых деклараций

Изменения в формах налоговых деклараций

Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне даводзіць да ведама падаткаплацельшчыкаў, што зацверджаны новыя формы падатковых дэкларацый (разлікаў), якія неабходна падаваць у падатковую інспекцыю ў 2011-м годзе. Дадзены дакумент размешчаны ў інфармацыйнай базе “Кансультант +” і ў навукова-практычным часопісе “Падаткі Беларусі” №4.
Парадак і тэрміны падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) у 2011-м годзе вызначаны Падатковым кодэксам (Асаблівая частка) ад 29.12.2009г. №71-3 (рэдакцыя ад 10.01.2011).
Значныя змены аб парадку і тэрмінах падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) адбыліся ў падатку на прыбытак. У 2011-м годзе падатковым перыядам тут прызнаецца каляндарны год, а падатковым перыядам падатку на прыбытак з дывідэндаў, якія налічаны беларускімі арганізацыямі, — каляндарны месяц (п. 1 арт. 143 НК РБ). Тэрмін падачы падатковай дэкларацыі (разліку)па выніках мінулага падатковага перыяду — не пазней 20 сакавіка года, наступнага за прайшоўшым падатковым перыядам, незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці аб’ектаў падаткаабкладання. Ва ўказаных падатковых дэкларацыях пазначаюцца таксама сумы падатку на прыбытак, які неабходна аплаціць бягучымі плацяжамі ў тэрмін, устаноўлены падпунктам 7.1 п. 7 арт. 143 НК РБ.
Неабходную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне па тэлефонах 25-1-55, 24-5-55 (для юрыдычных асобаў), 25-1-26, 25-1-96 (для індывідуальных прадпрымальнікаў).
Л.ВАЛАСЮК, начальнік аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top