25 марта прошло очередное заседание райисполкома

25 марта прошло очередное заседание райисполкома

Было разгледжана пытанне аб выкананні раённых мерапрыемстваў Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Брэсцкай вобласці на 2007-2010 гады. Дакладваў намеснік начальніка ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама С.У.Дзмітрук. Ён адзначыў, што стан дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне, як і ў краіне ў цэлым, характарызуецца негатыўнымі тэндэнцыямі: натуральным змяншэннем насельніцтва, абумоўленым устойлівым зніжэннем нараджальнасці і ростам смяротнасці, павелічэннем долі асоб старэйшых узростаў. У выніку рэалізацыі Праграмы было прынята шэраг захадаў у мэтах павышэння якасці жыцця сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей; удасканальвалася аказанне медыцынскай дапамогі жабінкаўцам і ўмацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база аховы здароўя; укараняліся сістэмы ўпраўлення аховай працы; назначалася адрасная сацыяльная дапамога грамадзянам, чый сярэднедушавы даход ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму і інш. Як падкрэслівалася на пасяджэнні выканкама, тэрмін дзеяння Праграмы закончыўся, але работа ў даным накірунку будзе працягвацца.
Другое пытанне — аб павышэнні эфектыўнасці работы ў прадухіленні гібелі людзей ля вады. Выступоўца, старшыня раённай арганізацыі АСВОД Ю.І.Гапончык, у прыватнасці, паведаміў, што летась у раёне створана 10 пярвічных арганізацый таварыства выратавання на вадзе. Сумесна з супрацоўнікамі РАУС і УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” рэгулярна праводзіліся рэйды ў месцах масавага адпачынку насельніцтва ля вады. Аднак 3 няшчасных выпадкі летась усё ж здарылася (столькі ж, як у 2009 годзе). Рашэннем выканкама, у прыватнасці, замацаваны за раённымі арганізацыямі зоны адпачынку на водных аб’ектах, зацверджаны мерапрыемствы іх абуладкавання, створана камісія праверкі гатоўнасці пляжаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top