Гістарычная падзея

IMG_4374

Анатоль РОСТАЎ.

Усялякая падзея, што адбываецца ўпершыню, мае шанц стаць гістарычнай. У пятніцу, 14 ліпеня, у актавай зале раённага выканаўчага камітэта ладзілася 23-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVII склікання. Акрамя народных выбраннікаў былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый, устаноў, сельвыканкамаў, якія не з’яўляюцца дэпутатамі. У рабоце сесіі прыняў удзел кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. Сярод пытанняў, разгледжаных пад час пасяджэння, пад нумарам адзін значылася “Аб прысваенні звання “Ганаровы грамадзянін Жабінкаўскага раёна” Вялько Генадзю Іванавічу”.
Перад народнымі выбраннікамі аб прысваенні звання менавіта гэтай асобе хадайнічаў раённы выканаўчы камітэт.
Кандыдата прадставіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк. Станоўчыя характарыстыкі Генадзю Іванавічу агучылі дэпутаты райсавета па Сцяпанкаўскай № 24 і Заводскай № 15 выбарчых акругах Сяргей Мартысюк і Анатоль Кузьміч.
Дзмітрый Гарадзецкі, які ўдзельнічаў у абмеркаванні, таксама прасіў дэпутатаў падтрымаць ініцыятыву. Прынамсі, Дзмітрый Мікалаевіч заўважыў, што гэтае ўганараванне ладзіцца з нагоды 200-годдзя Жабінкі і стане адным з найбольш важных складнікоў у шэрагу святочных мерапрыемстваў. “Мы ўсе разумелі, – адзначыў кіраўнік раёна, – што асоба, якая вылучаецца, павінна быць станоўча ўспрынята як дэпутатамі, так і грамадзянамі горада і раёна. Выбар быў няпросты, бо даводзілася выбіраць з вялікай колькасці годных, на каго багата жабінкаўская зямля”.
Усялякая гістарычная падзея мае прывязку на бясконцай гістарычнай стужцы. Гэтая – не выключэнне. Запомнім гэты дзень. Упершыню Жабінкаўшчына атрымала свайго ганаровага грамадзяніна, якім стаў колішні генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Генадзь Вялько. Гэта адбылося 14 ліпеня 2017 года.
Віншуем Генадзя Іванавіча і ўсіх, хто паважае і любіць яго, з узнагародай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.