Как получить свою крышу над головой?

Как получить свою крышу над головой?

Кожнаму з нас, зразумела, хочацца мець свой дах над галавой. Але не усе ведаюць, якім чынам гэтую мару можна здейсніць. З гэтай нагоды юрысконсульт райвыканкама Алена Міхайлаўна Клімук згадзілася патлумачыць карэспандэнту “Сельскай праўды” некаторыя аспекты законаў, згодна з якімі магчыма передача ва ўласнасць жылля ў сельскай мясцовасці.
Кар.: Алена Міхайлаўна, дык якім жа чынам вяскоўцы могуцць “прыдбаць свой кут”?
А.М.: Прасцей за ўсё справа ідзе з заселенымі жылымі памяшканнямі, якія належаць да дзяржаўнага жылога фонду. Калі за гэтымі будынкамі няма ніякіх нявыплачаных крэдытаў, то яны, ў адпаведнасці з законам аб прыватызацыі, могуць быць набыты ва ўласнасць асобамі, якія пражываюць у іх.
Кар.: А хто зможа прэтэндаваць на атрыманне жылля ў яшчэ незаселеным памяшканні?
А.М.: Грамадзяне, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў і якія знаходзяцца на ўліку па месцы працы, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №388. Яны могуць купіць незаселеныя жылыя памяшканні рэспубліканскага жылога фонду па ацэначным кошце, вызначанай індэксным метадам (пры гэтым рынкавы кошт ён перавышаць не можа). У выпадку продажу памяшканняў камунальнага жылога фонду, парадак вызначае мясцовы Савет дэпутатаў.
Кар.: А калі памяшканне ўжо заселенае і чалавек пэўны час там жыве?
А.М.: Тут усё давалі проста. Заселеныя памяшканні, незалежна ад іх статусу, могуць перадавацца ва ўласнасць людзям, якія пражываюць у іх, калі гэтыя памяшканні былі пабудаваны сельскагаспадарчымі арганізацыямі з дапамогай ільготных крэдытаў «Белаграпрамбанка», абавязкі па якіх заказчык не выканаў. У такім выпадку яны будуць перакладзены на чалавека, які атрымлівае памяшканне ва ўласнасць. Прасцей кажучы, калі ваша ўстанова дала вам дом, за які яшчэ не расплацілася, вы маеце права выкупіць яго ў сваю ўласнасць.
Кар.: Верагодна, калі жыллё належыць да недзяржаўнай формы ўласнасці, будуць свае нюансы?
А.М.: Зразумела, яны ёсць. Тут парадак куплі-продажу ажыццяўляе ўласнік , г.зн вышэйшы орган кіравання арганізацыі — сход членаў праўлення таварыства ці сход праўлення СВК. Тут таксама могуць быць варыянты. Напрыклад, перавод абавязку па льготнаму крэдыту з гаспадаркі на грамадзяніна можа ажыццаўляцца толькі са згоды ААТ “Белаграпромбанк”. Калі ж арганізацыя паспела пагасіць частку пазыкі, тады грамадзянін кампенсуе яе з уласнай кішэні. Ёсць і іншыя ўмовы, якія вызначаюцца самой арганізацыяй. Бываюць выпадкі, калі жылыя дамы ці асобныя кватэры былі пабудаваны з прыцягненнем сродкаў з рэспубліканскіх фондаў і мясцовых бюджэтаў, рашэнне аб продажы прымаюцца са згоды гэтых устаноў і пры поўным пагашэнні сельскагаспадарчай арганізацыяй бюджэтнай ссуды.
Кар.: Напэўна, чытачам будзе цікава ведаць пра тое, якія льготы можна атрымаць на будаўніцтва ці пакупку жытла. Якія законы дзейнічаюць у гэтым выпадку?
А.М.: Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 185 ад 14 красавіка 2000 года, грамадзяне, што ўвесь час пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 50 тысяч, маюць права на льготную пазыку з выплатай 1% гадавых тэрмінам да 40 гадоў.
Кар.: Дзякуй вам, Алена Міхайлаўна, за тлумачэнні, спадзяёмся, што яны будуць карысныя многім з нашых чытачоў.
Гутарыла В.ДАРАЖЭНКАВА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top