Застаўся добры ўспамін

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA

У народзе гавораць, што чалавек жывы, пакуль прысутнічае памяць пра яго на Зямлі. Жыццёвы шлях ва ўсіх кароткі, амаль імгненны на імклівай стужцы часу. Таму й прайсці яго патрэбна так, каб захавацца добрым успамінам у думках жывых.
29 чэрвеня споўнілася б 60 гадоў Галіне Іванаўне Сцепанчук. На жаль, лёс не даў ёй магчымасці сустрэць гэтую юбілейную дату. 27 верасня 2015 года пасля цяжкай хваробы Галіны Іванаўны не стала…
Яна прыйшла на працу ў Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт у 1979-м і трыццаць тры гады адпрацавала ў гэтай структуры: спачатку на пасадзе інструктара, затым загадчыка аддзела і доўгі час кіраўніком спраў райвыканкама, была членам раённага выканаўчага камітэта.
Кола абавязкаў кіраўніка спраў дастаткова ёмістае – ад падрыхтоўкі пасяджэнняў райвыканкама да вырашэння гаспадарчых пытанняў, уключаючы арганізацыю працы адміністрацыйнай камісіі, рэагаванне на звароты грамадзян ды многае іншае. І ўсе гэтыя справы Галіна Іванаўна вырашала на высокім узроўні, з разуменнем чалавечых праблем, чуласцю і адказнасцю. Прафесійны юрыст, яна пісьменна і рупліва падыходзіла да пытанняў, што ўзнікалі, тактоўна дапамагала маладым спецыялістам, садзейнічала росту іх прафесіяналізму.
Сваімі дзелавымі і асобаснымі якасцямі яна выклікала павагу не толькі ў калег, але й у работнікаў іншых арганізацый і простых грамадзян.
Галіна Іванаўна засталася ў нашай памяці працавітым і сумленным чалавекам, усе пачынанні заўсёды даводзіла да лагічнага завяршэння. Светлая ёй памяць.
Былыя калегі – сябры назаўсёды.
На здымку: такою запомнілася жабінкаўцам Галіна СЦЕПАНЧУК.
Фота Ірыны ЖУК, з архіва рэдакцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.