Веранікіна Таццяна заўважана

IMG_0478

Старшыня журы адкрытага конкурсу чытальнікаў “Мы к пушкинским строкам, что к роднику, спешим”, які праводзіўся ў межах сёмага Міжнароднага Пушкінскага фестывалю “Сябры, цудоўны наш саюз…”, выказаў словы захаплення Веранікай Раманюк (на здымку), вучаніцай Ленінскай сярэдняй школы: “На сцэне мы ўбачылі сапраўдную пушкінскую Таццяну”.
Вераніка з дзяцінства прымае ўдзел у розных конкурсах чытальнікаў школьнага і раённага ўзроўняў. Улюбёнасць у рускую літаратуру прыйшла разам з урокамі Аліны Вітольдаўны Давідзюк, якія адрозніваліся высокім метадычным узроўнем, уменнем знайсці формы падачы інфармацыі, што найбольш адпавядаюць дадзенаму класу, а самае галоўнае – прыгажосцю і эмацыйнасцю. Калі Аліна Вітольдаўна пачынае чытаць вершы, ніхто не застаецца абыякавым. Таму Вераніка была вельмі рада, што менавіта яе запрасіла настаўніца паўдзельнічаць у гэтым конкурсе. Крышачку выклікаў хваляванне ўзровень мерапрыемства, але тут на дапамогу прыйшла матуля. Словы: “Усё ў цябе атрымаецца цудоўна, дачушка”, – сказаныя маці, надалі ўпэўненасці і сілы для карпатлівай працы.
Гледачы не проста слухалі, а перажывалі разам з Веранікай пачуцці Таццяны з “Яўгенія Анегіна” А.С. Пушкіна. А яны былі настолькі натуральнымі і арганічнымі ў выкананні дзяўчынкі, што ні ў кога ні на хвіліну не ўзнікла пытання аб іх сапраўднасці, і здавалася, што сама гераіня сышла на прыступкі актавай залы са старонак класічнага твора.
Вынікі апраўдалі надзеі: ганаровы дыплом трэцяй ступені сярод шасцідзесяці пяці ўдзельнікаў.
Аксана ШАЛЯГЕЙКА.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.